Вольга КУЛЯШОВА

Артыстка

Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў,
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго.

Уладзімір Караткевіч

Памятаю вельмі яркі эпізод з дзяцінства, звязаны
з 1974-годам – з днём святкавання 1000-годдзя Віцебска. Бацька вядзе мяне за руку па шыкоўна ўпрыгожаных вуліцах. Ён поруч такі шчаслівы,
такі прасякнуты святлом. Уваходзім праз службовы ўваход у тэатр: паўсюль радасныя твары. Узнімаемся на шосты паверх, там вялізнае памяшканне,
дзе зазвычай працуюць мастакі. Вокны расчыненыя,
а на падваконнях шчыльна сядзіць, як вераб’і, звесіўшы ногі на дах, шумная тэатральная арцель. Нехта тут жа мяне падхоплівае і ўсаджвае побач. Адтуль відаць Кіраўскі мост, запоўнены людзьмі. А па Дзвіне плывуць плыты, на адным з якіх – княгіня Вольга са сваёй дружынай. Усё гэта мне тлумачыць з-за спіны бацька. А побач радасна гамоняць людзі, частуюцца, смяюцца. І я адчула, што сям’я – гэта не толькі бацькоўскі дом,
а яшчэ і тэатр. Цяпер, праз гады, я разумею,
што тое шчасце, якім быў прасякнуты тата і ўсе астатнія коласаўцы, тлумачыліся не толькі святам, але і вялікім духоўным уздымам, які быў звязаны з прыходам
у тэатр Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. У тэатры толькі што прайшла прэм’ера «Званоў Віцебска», прымеркаваная да 1000-годдзя горада. Гэта была, вядома, мастацкая з’ява. А магчыма, яшчэ і прароцкая.

Больш за сорак год прайшло з таго часу... Даўно няма
з намі легендарнага Караткевіча... Але кожны раз,
калі я падыходжу да будынка нашага тэатра і чую ачышчальныя галасы званоў з вежаў узноўленых храмаў старадаўняга Віцебска, я ўзгадваю той далёкі 74-ы год, калі вялікі пісьменнік сваёй моцнай мастацкай воляй задаў напрамак руху Коласаўскага тэатра і блаславіў на шлях духоўнага адраджэння.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 8 жніўня 1966 года ў горадзе Віцебску.

З 1989 па 1991 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1991 па 1992 год  працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1992 па 1996 год працавала ў Альтэрнатыўным тэатры-студыі «Дыялог» (Мінск).

У 1996 годзе працавала ў Альтэрнатыўным тэатры Беларускага фонда дапамогі развіццю культуры (Мінск).

З 1996 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

Раіса Ласкіна («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Ліса («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова)

– Ліса («Залатое сэрцайка» С.Навуменка)
Атаманша («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Воблачка («Агнявы Леў» А.Кружнова)
– Агуста («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»)
- міс Пэціктан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)

 

 

 

 

 

 

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Хрысціна («Фрэкен Юлія» А.Стрындберга)
– Даша Высоцкая («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка) 
– Медсястра («Пісьменныя» М.Чокэ)
– Нёрсі («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса) 
– Кветка шчасця («Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа)
– Лебедзь («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Ілуш («Метамарфозы кахання» І.Эркеня) 
– Люська («Адэлаіда» Ж.Унгарда)
– Фяфёла («Знікненне прынцэсы Фяфёлы» А.Стараторжскага, Л.Цітовай)
– Мамаева («Мудрацы…» паводле п'есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– Марыя («Я буду Зоркай!» паводле п'есы С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема») 
– Святлана («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– Агурцова, Забалоцкая («Што баліць?» Л.Агулянскага)
– Падпаліна («Песні ваўка» В.Паніна)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Поплеч з  рыцарамі.Вольга Куляшова пра бацьку-народнага артыста, адкрыццё Караткевіча і прафесію» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 02.07.2016. (Чытаць)
 

ГАЛЕРЭЯ


Агуста
(«Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва»)


Раіса Ласкіна
(«Пазычанае шчасце»)

 


Атаманша
(«Снежная каралева»)


Ліса
(«Як Воўк мамай быў»)

 


Воблачка

(«Агнявы Леў»
)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка