НЕЗАГОЙНАЯ РАНА

12+

Паводле твораў Васіля Быкава «Незагойная рана», Янкі Брыля «Memento mori», Уладзіміра Караткевіча «Балада смяротнікаў».

Споведзь.

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 21 сакавіка 2017 года.

Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.

Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.

Трэцяя  – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Зінаіды ГУРБО.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.

У галоўнай ролі - Зінаіда ГУРБО.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка