ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ

12+

Дон Нігра.

Дзічына на 1-у дзею.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 27 мая 2021 года.

Спектакль «Звярыныя апавяданні» складаецца з міні-п’ес, не звязаных паміж сабой адзіным сюжэтам. Дасціпны тэкст дазваляе рэжысёру і акцёрам рэалізаваць на камернай сцэне бясконцыя магчымасці інтэрпрэтацый.

Галоўныя героі – жывёлы: ад простых хатніх кошак, кароў і індычак да выключнага, экзатычнага качкадзюба. Бязмежна вострыя, трапныя сітуацыі п’есы дазваляюць гледачам убачыць, як праз вобразы жывёл ідзе размова пра людзей, якія праз свае жарсці губляюць чалавечае аблічча.

У нейкай ступені «Звярыныя апавяданні» нагадваюць вядомыя ўсім з дзяцінства казкі пра жывёл. Вось толькі героі выраслі, не засталіся проста добрымі або злымі – яны маюць сапраўдныя дарослыя праблемы і шукаюць, хто як здольны, шляхі іх вырашэння.

Творы Дона Нігра ўжо амаль паўстагоддзя запатрабаваны ў розных краінах свету. Ён напісаў каля 400 п’ес, якія ідуць у тэатрах Англіі, Германіі, Італіі, Бельгіі, Славеніі, Паўднёвай Афрыкі, Мексікі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Ірана, Кітая, Японіі і гэтак далей... П’есы Дона Нігра заўсёды расказваюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. На яго зрабілі моцны ўплыў такія пісьменнікі, як Уільям Шэкспір, Сэмуэл Бекет, Том Стопард, Марсель Пруст, Хорхе Луіс Борхес ды іншыя. Коласаўскі тэатр толькі пачынае адкрываць для сябе яго творчасць.

Малады рэжысёр Аляксей Шаўлоў у 2014 годзе закончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС), курс прафесара, мастацкага кіраўніка Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава (МХТ) Сяргея Жэнавача, у 2016 годзе - магістратуру школы-студыі МХТ (Цэнтра імя У.Меерхольда). Паставіў шэраг цікавых спектакляў у Пензе, Казані, Маскве.

Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Пастаноўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне Аляксея ШАЎЛОВА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

«Тры дзікія індычкі ў чаканні кукурузных катахоў»

БОБ

- народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Тадэвуш КОКШТЫС

ДЖОРДЖ

- Арцём ГЕРАК

ПЭНІ

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

«Кажан»

КАЖАН

- Арцём ГЕРАК

«Тэорыя ніткі»

 

МЭГІ
котка

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

ТЭБІ
таксама котка

- Арцём ГЕРАК

«Бог бабуінаў»

 

ЭД
бабуін

- народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Тадэвуш КОКШТЫС

«Папугаі»

 

РЫЧЫ
папугай

- Арцём ГЕРАК
 

ПЭГІ
таксама папугай

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

«Сурок каля акна»

СУРОК

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

АДЛЮСТРАВАННЕ

- Арцём ГЕРАК

«Дыялог лемінгаў»

 

ЭМ

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

ЛЭМ

- Арцём ГЕРАК

«Качкадзюб»

 

КАЧКАДЗЮБ

- народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Тадэвуш КОКШТЫС

«Пастка для мышы»

МЫШ

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

«Чаканне»

 

БЭСІ
карова

Арцём ГЕРАК

АФЕЛІЯ
другая карова

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

ЭЛАІЗА
трэцяя карова

 

- народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Тадэвуш КОКШТЫС

ШЭРЫЯ КАРДЫНАЛЫ

Антон БАРАНОЎСКІ
Герман ДЫМАРЭЦКІ

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 10 хвілін.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка