Тадэвуш КОКШТЫС

 

Артыст, вядучы майстар сцэны
Народны артыст БССР
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Уладальнік ордэна Францыска Скарыны, ордэна «Знак Пашаны», медаля «Ветэран працы», прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»

«Зямля тады шчаслівая, калі яна знешне незалежная, а ўнутры спакойная, і калі ёсць такія маладыя людзі, якія хочуць і здольныя ўпрыгожыць гэтую зямлю сваім жыццём», – гэта мой Іосіф Трэці з «Кракаўскага студэнта» па п’есе Георгія Марчука пра свайго выхаванца Францыска Скарыну, які пайшоў у свет, каб вярнуцца знакамітым і праславіць Айчыну.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Мацье («Самая жаданая» паводле п’есы С.Гіргеля «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі)
- Боб («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Тры дзікія індычкі ў чаканні кукурузных катахоў»)
- Эд, бабуін («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Бог бабуінаў»)
- Качкадзюб («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Качкадзюб»)
- Элаіза, трэцяя карова («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Чаканне»)
- Князь («Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)


БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

З 1954 па 1958 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс прафесара Д.Арлова).

З 1958 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.


УЗНАГАРОДЫ

1955 - Грамата Вярхоўнага Савета БССР

1966 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

1970 - ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР»

1970 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

1976 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

1984 - ганаровае званне «Народны артыст БССР»

1986 - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

1986 - ордэн «Знак Пашаны»

1987 - медаль «Ветэран працы»

1987 - дыплом Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Прыбалтыйская тэатральная вясна» (Вільнюс, Літва) за ролю Гастрыта ў спектаклі «Вечар»

1987 - прэмія імя Ігната Буйніцкага Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў

2005 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»

2010 - Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра  Рэспублікі Беларусь

2014 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»

2016 - ордэн Францыска Скарыны

2019 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

2019 - дыплом «За таленавітае жыццё ў мастацтве і выкананне роляў Старога - Курылы - Жабрака - Дзеда Данілы ў спектаклі «Сымон-музыка» на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі (Бабруйск)


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

На коласаўскай сцэне сыграў больш за 150 роляў.

– Другі шляхцюк («Несцерка» В.Вольскага)
Марат («Мой бедны Марат» А.Арбузава)
Дыдзіс («Ветрык, вей!» Я.Райніса)
Вартавы («Шостае ліпеня» М.Шатрова)
Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні)
Благае («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
Касінскі («Званы Віцебска» Ул.Караткевіча)
Угараў («Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава)
Гаспадар, Яўмень («Жарты» («Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота)
Жабрак («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
Мячоткін («Летась у Чулімску» А.Вампілава)
Сюч («Тэлевізійныя перашкоды» К.Сакані)
Жамгуліс («Клеменс» К.Саі)
Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) 
Шаргаёў («Парог» А.Дударава)
Гастрыт («Вечар» А.Дударава)
Салянік («Радавыя» А.Дударава)
Эўгеніюш («Танга» С.Мрожака)
Ютка Казубоўскі («Вежа» А.Дударава, У.Някляева)
Жалтухін («Касатка» А.Талстога)
Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля)
Тарас («Тарас на Парнасе» С.Кавалёва)
Блазен («Кароль Лір» У.Шэкспіра)
Гаук Шэндарф («Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека)
Качкароў («Жаніцьба» М.Гогаля)
Грэм’ё («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра)
Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Г.Горына)
Доктар («Бацька» А.Стрындберга)
Сыракваш («Плошча Перамогі» А.Паповай)
Зганарэль («Лекар мімаволі» Ж.Б.Мальера)
арцыбіскуп Іосіф III («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука) 
Суэцін, Саульчанка («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
Круціцкі («Мудрацы…» паводле п’есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
Стары («Бездань» паводле п’есы Р.Брэдберы «Чыкагская бездань»)
бурмістр Юстын («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
-
Стары, Курыла, Жабрак, дзед Даніла («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)


РОЛІ Ў КІНО

- «Палеская хроніка» («Подых навальніцы», 1982)
- «Новая зямля» (1982) - эпізод

- Яўхім («Знак бяды», 1986)
- «Чырвоны востраў» (1991) - эпізод
- Станіслаў Іосіфавіч («Маленькі баец», 1998)

- Іосіф Станіслававіч («Зорка Венера», 2000)
- пан Хлапніцкі («Талаш», 2011)
- Аператар («Нядзеля ў жаночай лазні», 2005)
- Цімафей Паўлавіч («Фабрыка мараў», 2004)

- «Круіз на кані» - эпізод
-
«На зыходзе дня» - эпізод


ПУБЛІКАЦЫІ

1. Кокштыс Тадэвуш Антонавіч.– Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.1. – С.530-531.
2.
  «Чалавек з ружжом. Тадэвуш Кокштыс у спектаклі «Шостае ліпеня» М.Дзяшкевіча. - «ЛіМ», 25.06.1971.

3.  «Шлях да прызнання» І.Вашкевіча. - «Віцебскі рабочы». - 06.03.1971
4.  «Акцёру не хапае пяшчоты…» С.Дашкевіч. - «Віцебскі рабочы», 01.11.1994.
5.  «І адкрыўся цуд пераўвасаблення» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы»,  01.11.1994.
6.  «Загадка, таямніца, цуд. Тадэвушу Кокштысу - 60 год» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 09.11.1994. 
7.  «Нам патрэбны ідэал» Т.Пастэрнак. - «Народнае слова». – 29.10.1994.
8.  «Чалавек, цікавы сам сабе» Л.Грамыка. - «Мастацтва», 2005, №6, с.30–33.
9.  «Я не стаміўся пазнаваць і здзіўляцца» А.Алімавай. - «Витебский проспект», 17.11.2005.
10.  «Каб дыхаць свежым паветрам...» Н.Конахавай. - «Віцьбічы»,  21.03.2009.
11. «Пакуты ўзнясення» Т.Кокштыса. - «Літаратура і мастацтва», 20.11.2009. (Чытаць)
12. «Нясцерпная вабнасць быцця» Т.Катовіч. - «Мастацтва», 2009, №12 (321). (Адрэдагавана для інтэрнэту Т.Кокштысам). (Чытаць)
13. «55 гадоў у Коласаўскім тэатры» Г.Каржанеўскага. - «Віцебскі кур’ер», 21.02. 2013, №7 (152).
14. «Вы не ролю сыгралі, а лёс…» Амплітуда жыцця Тадэвуша Кокштыса» Ю.Іваноўскага.  - «Культура», 25.10. 2014. (Чытаць)
15.  «Служыць тэатру, адзінаму ў жыцці» В.Сянькова. - «Вечерний Витебск», 06.11.2014.
16. «Зачараванасць яго майстэрствам» В.Сянькова. - «Віцьбічы», 2.11.2019. (Чытаць)


ГАЛЕРЭЯ


Стары («Сымон-музыка»)


Мацье («Самая жаданая»)


Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў»)


Блазен («Кароль Лір»)


Гастрыт («Вечар»)


Жабрак («Сымон-музыка»)


арцыбіскуп Іосіф III («Кракаўскі студэнт»)


Ютка Казубоўскі («Вежа»)


Стары («Бездань»)


Доктар («Бацька»)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X