ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ
16+
Эрык Сігал.
Меладрама на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 5 верасня 2021 года.
У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Бэрэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...
Гэта гісторыя пра каханне. Шчырае і сапраўднае. Гісторыя пра спачуванне, разуменне, дапамогу блізкаму чалавеку. Пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця. Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць востра і актуальна менавіта сёння, калі ў адносінах людзей стала больш цынізму і разліку. Усе імкнуцца да забяспечанасці, багацця і разам з тым мараць пра тонкія адчуванні. У гэтым і ёсць супярэчлівасць нашага жыцця.
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Юрыя ПАХОМАВА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі (Расія).
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ПРОНІНА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Святланы ДАШКЕВІЧ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ОЛІВЕР БЭРЭТ - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ДЖЭНІФЕР КАВІЛЕРЫ - Дар’я ФРАНЦУЗАВА
БАЦЬКА ОЛІВЕРА - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ЭЛІСАН, маці Олівера - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ФІЛ КАВІЛЕРЫ, бацька Джэніфер - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
РАЙМАНД СТРЭТАН, сябра Олівера - Ілля БЛЫКІН / Цімур ЖУСУПАЎ
ПРЫЯЦЕЛЬ У ІНТЭРНАЦЕ - Аляксей АНІСЕНЯ
ФЛОРЭНС, служанка ў доме Бэрэтаў - Святлана СУХАДОЛАВА
ДЫРЭКТАР КАЛЕДЖА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ДЗЯЎЧЫНА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
КАПЕЛАН У ЦАРКВЕ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ДОКТАР - Яўген БЕРАСНЕЎ / Цімур ЖУСУПАЎ
МЕДСЯСТРА – Ксенія КАМІНСКАЯ / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ТАНЦОРКА – Ульяна АЦЯСАВА
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.
Публікацыі:
1. «Каханне і смерць на самым узлёце» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 02.10.2021.
Комментарии
невероятный спектакль!
невероятный спектакль! шикарная игра! прелестные актёры! чудесные декорации и спецэффекты! смотрели все на одном дыхании, всё очень реалистично. дух захватывает моментально с самого начала! хочется пересматривать снова и снова. советую всем проникнуться данным шедевром. спасибо за незабываемые эмоции и чувства.
Добавить комментарий