ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ

 

16+

Эрык Сігал.

Меладрама на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці.

Прэм’ера – 5 верасня 2021 года.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Бэрэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Гэта гісторыя пра каханне. Шчырае і сапраўднае. Гісторыя пра спачуванне, разуменне, дапамогу блізкаму чалавеку. Пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця. Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць востра і актуальна менавіта сёння, калі ў адносінах людзей стала больш цынізму і разліку. Усе імкнуцца да забяспечанасці, багацця і разам з тым мараць пра тонкія адчуванні. У гэтым і ёсць супярэчлівасць нашага жыцця.

Пераклад на беларускую мову Святланы ДАШКЕВІЧ.
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ПРОНІНА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ОЛІВЕР БЭРЭТ - Дзмітрый КАВАЛЕНКА

ДЖЭНІФЕР КАВІЛЕРЫ - Дар’я ФРАНЦУЗАВА

БАЦЬКА ОЛІВЕРА - Генадзь ГАЙДУК Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЭЛІСАН, маці Олівера - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ФІЛ КАВІЛЕРЫ, бацька Джэніфер - Юрась ЦВІРКА

РАЙМАНД СТРЭТАН, сябра Олівера - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ПРЫЯЦЕЛЬ У ІНТЭРНАЦЕ - Антон БАРАНОЎСКІ

ФЛОРЭНС, служанка ў доме Бэрэтаў - Святлана СУХАДОЛАВА

ДЫРЭКТАР КАЛЕДЖА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ДЗЯЎЧЫНА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ - Таццяна РОГАТ

КАПЕЛАН У ЦАРКВЕ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ДОКТАР - Яўген БЕРАСНЕЎ / Цімур ЖУСУПАЎ

МЕДСЯСТРАКсенія КАМІНСКАЯ

ТАНЦОРКАТамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК


Спектакль вядзе Святлана ДАШКЕВІЧ.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.


Публікацыі:

1. «Каханне і смерць на самым узлёце» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 02.10.2021.

Комментарии

невероятный спектакль! шикарная игра! прелестные актёры! чудесные декорации и спецэффекты! смотрели все на одном дыхании, всё очень реалистично. дух захватывает моментально с самого начала! хочется пересматривать снова и снова. советую всем проникнуться данным шедевром. спасибо за незабываемые эмоции и чувства.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X