БЕЛАСНЕЖКА і СЕМ ГНОМАЎ
0+
Паводле казкі братоў Грым «Беласнежка».
Чароўная казка.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 21 снежня 2024 года.
Выдадзеная ў 1812 годзе братамі Якабам і Вільгельмам Грымамі, казка «Беласнежка» мае мноства варыянтаў. Тэатр імя Якуба Коласа прапануе юным гледачам сваю чароўную гісторыю.
Прынцэса-сірата Беласнежка вырасла і стала добрай, клапатлівай дзяўчынай, чым вельмі не задаволеная яе мачаха-каралева. Яна хоча быць адзінай кіраўніцай навакольных прастораў. Але Прынц, якога Каралева ўзяла ў палон, не расказвае, як атрымаць прыхільнасць, павагу жывёл і раслін. А тут яшчэ і чароўнае люстэрка пастаянна нагадвае, што Беласнежка стала самай прыгожай на свеце. Каралева загадвае знішчыць падчарку. Але ў яе атрымліваецца схавацца ў доміку лясных жыхароў – братоў-гномаў.
Калі хочаце даведацца, хто і як выратуе Беласнежку ад пераследу злой мачахі-каралевы – абавязкова прыходзьце ў тэатр імя Якуба Коласа. Скажам па сакрэце, што дабро ў любым выпадку пераможа зло, а ў сэрцах запануюць сяброўства і любоў.
Пастаноўка Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Сцэнаграфія Святланы МАКАРАНКА.
Касцюмы Наталлі САРЫЧАВАЙ.
Кампазітар Міхаіл РУДАК.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Аўтар п’есы і тэкстаў песень Алесь ЗАМКОЎСКІ.
Памочнік рэжысёра Кацярына МУРАЎЁВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
БЕЛАСНЕЖКА - Ксенія КАМІНСКАЯ / Вераніка ТРАЯНОЎСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
Гномы
РАЗУМНІК – Вадзім АСВЯЦІНСКІ
БУРКУН – Яўген БЕРАСНЕЎ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ВЕСЯЛУН – Раман ВОЛАТ
СОНЯ – Цімур ЖУСУПАЎ
САРАМЛІВЕЦ – Аляксей АНІСЕНЯ
ПЛАКСА – Ніна ОБУХАВА
АДВАЖНІК – Ілля БЛЫКІН
КАРАЛЕВА – Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ПРЫНЦ – Аляксандр ПАЧКАЕЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ГАЛОЎНЫ ВЫКАНАЎЦА – Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ГАЛОЎНЫ ПАЛЯЎНІЧЫ – Міхаіл АСАНАЎ / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
КАКТУС – Галіна БУКАЦІНА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Раіса ГРЫБОВІЧ
РАМОНАК – Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
СЛУЖКІ КАРАЛЕВЫ – Аксана СУРВІЛА, Надзея РАДЗІМАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Добавить комментарий