ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ

 

16+

Эдуарда дэ Філіпа.

Драматычная камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Філумена Мартурана».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 30 верасня 2020 года.


Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр Юрый Пахомаў паставіў на Коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.


Пастаноўка і музычнае афармленне Юрыя ПАХОМАВА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.
Пераклад п’есы на беларускую мову Алеся РАЗАНАВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ФІЛУМЕНА МАРТУРАНА - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ДАМЕНІКА САРЫЯНА - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

РАЗАЛІЯ САЛАМЕНА - Раіса ГРЫБОВІЧ

АЛЬФРЭДА АМАРОЗА - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ЛЮЧЫЯ - Дар’я ФРАНЦУЗАВА

МІКЕЛЕ – Ілля БЛЫКІН

РЫКАРДА - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

УМБЕРТА – Аляксей АНІСЕНЯ / Цімур ЖУСУПАЎ

НАЧЭЛА - Яўген БЕРАСНЕЎ

ДЗІЯНА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

АФІЦЫЯНТ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ЖОНКА МІКЕЛЕ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА


Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Камедыя? Фарс? Хутчэй меладрама» Ю.Іваноўскага (рэцэнзія на спектакль «Шлюб па-італьянску»). - «Літаратура і мастацтва», 15.05.2021.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X