ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА

 

16+

Аляксей Дудараў.

Інтэрактыўная камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 24 чэрвеня 2021 года.

Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс. Белы востраў – нязбыўная мара, дзе кожны знаходзіць сябе і мае шчасце казаць толькі праўду.

Інтэрактыўны спектакль дазволіць гледачам стаць непасрэднымі, актыўнымі ўдзельнікамі сцэнічнага дзеяння. Яны разам з Віленам пройдуць складаны тэатральны шлях, напоўнены гумарам, камічнымі сітуацыямі і арыгінальнымі сюжэтнымі паваротамі. Усе разам мы даведаемся, ці магчыма здабыць шчасце і наблізіцца да запаветнай мары.

У спектаклі выкарыстоўваюцца цытаты на італьянскай і рускай мовах.


Пастаноўка і музычнае афармленне Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія і касцюмы Юрыя САЛАМОНАВА.
Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Максіма ДУБОЎСКАГА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ПЁС

ВІЛЕН Яўген БЕРАСНЕЎ

ЖАНЭТТ Ульяна АЦЯСАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ФЭД Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ЕЎДАКІЯ Ніна ОБУХАВА

ЛІЛЯ КАНСТАНЦІНАЎНА Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Пёс Белага вострава на сучаснай сцэне...» Ю.Іваноўскага. Пра спектакль «Пёс Белага вострава». - «Культура», 21.08.2021. (Чытаць).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X