«ДУШЕВНЫЙ РАЗГОВОР»
12+
Музычны вечар.
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 25 мая 2022 года.
Калі чуеш песню, то ўзгадваеш нейкія моманты са свайго жыцця, месцы, дзе калісьці быў, ці знаёмых людзей. Свет пастаянна мяняецца, а песні і звязаныя з імі ўспаміны застаюцца.
Падчас музычнага вечара «Душевный разговор» ва ўтульнай атмасферы камернай сцэны гучаць вядомыя песні, артысты-коласаўцы распавядаюць пра іх цікавыя гісторыі, дзеляцца асабістымі ўспамінамі, жартуюць... «Ты у меня одна», «Не исчезай...», «На Тихорецкую», «У природы нет плохой погоды»... І самае галоўнае, што ўсім вядомыя песні яднаюць, адкрываюць блізкасць паміж людзьмі, нараджаюць пачуццё супольнасці. Гэта ж так каштоўна – адчуваць сябе разам з песняй, з калегамі, са шчырымі гледачамі!
Ідэя Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Сцэнар Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Канцэртмайстар Алёна ПАРФЁНАВА.
Памочнік рэжысёра Кацярына МУРАЎЁВА.
У спектаклі занятыя: Аляксей АНІСЕНЯ, Ульяна АЦЯСАВА, Яўген БЕРАСНЕЎ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Ксенія КАМІНСКАЯ, Ніна ОБУХАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА.
Працягласць вечара – 1 гадзіна 10 хвілін.
Вечар ідзе на рускай мове.
Добавить комментарий