ПАРАШУТЫСТ
16+
Аляксандр Селін.
Містычная трагікамедыя на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 3 студзеня 2025 года.
Мы жывём у эпоху рызыкі, пастаянна шукаем, як павысіць узровень свайго адрэналіну. Эдвард прафесійна займаецца парашутным спортам. На адным са спаборніцтваў парашут не раскрываецца. З’яўляецца Смерць і пытаецца асуджанага Эдварда пра апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча майстар спорту. Смерць нечакана для сябе дорыць парашутысту жыццё, якое цяпер ён не згодны так проста адпускаць. Але і Смерць не можа адмовіцца ад свайго прызначэння і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Паступова яна пачынае адчуваць усё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... А Эдвард разумее, што жыццё не вечнае і таму трэба напоўніцу карыстацца кожным імгненнем. Чым жа скончыцца гэтае змаганне, барацьба паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам – глядзіце ў тэатры імя Якуба Коласа.
У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць вечныя пытанні: што такое жыццё? што такое смерць? хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?
Пастаноўка Вячаслава ГРУШОВА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Інсцэніроўка і пераклад інсцэніроўкі Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Памочнік рэжысёра Святлана СУХАДОЛАВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ЭДВАРД - Яўген БЕРАСНЕЎ / Цімур ЖУСУПАЎ
СМЕРЦЬ - Ніна ОБУХАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ГАРБУНОЎ, сябра Эдварда - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ
ВАЛЯНЦІНА, жонка Эдварда - Аксана СУРВІЛА / Святлана СУХАДОЛАВА
АПАВЯДАЛЬНІК - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.
Добавить комментарий