ЧАРОЎНЫ ХЛОПЧЫК
6+
Цікавая казка.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 18 снежня 2021 года.
Міхал і Ганна жывуць адны, без дзяцей… Нават Пеўня, хоць той зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца займець сына? Канешне, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку…
Хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, канешне, што здарыцца, калі заспявае Певень? Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка і харэаграфія Сяргея ТАЛКАЧА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МІХАЛ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
ГАННА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
МАКСІМКА - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ
ПАН ЯЎХІМОЎСКІ - Юрась ЦВІРКА
ШАПТУХА АЎДОЦЦЯ - Ніна ОБУХАВА
ХОХЛІК - Яўген БЕРАСНЕЎ
ВОГНІК - Міхаіл АСАНАЎ / Герман ДЫМАРЭЦКІ
ПЕВЕНЬ - Арцём БЛАХІН
Спектакль вядзе Алена Мураўёва.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Добавить комментарий