«КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...»

 

12+

Музычна-паэтычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 2 лістапада 2013 года.


Вялікай Перамозе прысвячаецца.

Гэта не проста музычна-паэтычны вечар, а цэлая паэма пра каханне – у песнях, вершах і лістах.

Уладзімір Смерадзінскі з Херсонскай вобласці і Валянціна Якаўлевіч з Віцебска пазнаёміліся ў Сталінградзе ў маі 1942-га. Ніякія выпрабаванні не змаглі астудзіць агонь іх кахання, і ў 1943 году яны ажаніліся, але вайна развяла, разлучыла… Пачалі ліставацца…

Па словах віцебскага краязнаўцы Аркадзя Падліпскага, ліставанне Уладзіміра і Валянціны - «гэта неверагодна прыгожыя гісторыя кахання, а між радкамі пра пачуцце - падзеі вайны».

Дзякуючы артысткам тэатра Наталлі Аладцы і Святлане Жукоўскай, які напісалі сцэнар і паставілі спектакль, ваеннае ліставанне трапіла на коласаўскую сцэну. Гісторыя кахання на фоне вогненных, спапаляючых падзей уваскрэсла.

Вядомыя песні 40-50-х артысты і гледачы спяваюць разам – «Тёмная ночь», «Давай закурим», «И где же вы теперь, друзья-однополчане?», «Журавли», «Синий платочек»… І не раз абціраюць слёзы, перахоплівае дыханне, голас… Ад болю, якую пакінула вайна ў сэрцах многіх. Ад радасці за тое, што ўсёпераможнае Каханне – вечнае.

Разам закаханыя Уладзімір і Валянціна пражылі 42 гады. Пасля сыходу бацькоў з жыцця іх дачка Вера Смерадзінская-Гернец выдала кнігу – «Письма одной любви».


Сцэнар і пастаноўка Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Канцэртмайстар Алена ПАРФЁНАВА.


У вечары прымаюць удзел артысты Ульяна АЦЯСАВА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Ніна ОБУХАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА, кіраўнік музычнай часткі Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін без антракту.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X