«МУЗЫКАЛЬНЫЙ ВЕРНИСАЖ»

 

12+

Музычна-паэтычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 24 лістапада 2024 года.


Музычна-паэтычныя вечары сталі добрай традыцыяй тэатра імя Якуба Коласа. Артысты заўсёды з радасцю размаўляюць з гледачамі пра каханне, сяброўства, пра самыя светлыя пачуцці. І дапамагаюць у гэтым вершаваныя радкі і песні. Яны шчыра натхняюць, даюць магчымасць часцей усміхацца, ствараюць цудоўны настрой на доўгі час. А таксама абуджаюць у нашых сэрцах нешта новае, нязведанае і абавязкова шчаслівае.
«Оттепель», «Пусть дни проходят…», «Город влюблённых людей», «Маленький принц»… Гэтыя і іншыя добра вядомыя песні па-мастацку натхнёна выканаюць артысты-коласаўцы для сваіх любімых гледачоў.


Ідэя і пастаноўка Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Сцэнар Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Канцэртмайстар па класе вакалу Алена ПАРФЁНАВА.


У спектаклі занятыя: Аляксей АНІСЕНЯ, Ульяна АЦЯСАВА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Аксана СУРВІЛАСвятлана СУХАДОЛАВА, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА.


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Пастаноўка ідзе на рускай мове.

Фото спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Новость на ТК «СТВ».
Выступление в Минске, в Александровском сквере 

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X