СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ
16+
Габрыэль Гарсія Маркес.
Фантастычная гісторыя на 2-е дзеі
паводле аднайменнага апавядання.
Прэм’ера - 21 лістапада 2020 года.
Калі ў жыцці з людзьмі адбываюцца фантастычныя здарэнні, то найчасцей яны не ведаюць, што рабіць у незвычайнай, мала чым падобнай да праўды сітуацыі.
Падчас моцнага дажджу ў двары простых людзей Пелаё і Элісэнды з’явіўся стары сеньёр... з вялізнымі крыламі. Навошта ён тут? Можа, з неба прыляцеў або з іншай планеты? Ды і размаўляе «крылаты» на незразумелай мове. Сапраўдны цуд!
Вестка пра невытлумачальнае дзіва хутка разляцелася навокал. Разам з усімі вельмі цікавіцца «нябесным госцем» паважаны мясцовы пастыр, айцец Гансага. Ён нават дасылае ліст у Рым, каб нарэшце высветліць, анёл усё ж такі сышоў на зямлю ці нехта іншы… І што з ім цяпер рабіць – зарабіць на гэтым відовішчы паболей грошай ці ажаніць з дачкой аднаго з сялян, каб стварыць пакаленне новых звышнатуральных істот?
Фантастычная гісторыя насычана камедыйнымі і лірычнымі сцэнамі, скрозь якія прасочваецца галоўнае пытанне: ці застанецца сеньёр з вялізнымі крыламі побач з людзьмі?..
Пастаўлена да юбілею Міхася Краснабаева.
Пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПЕЛАЁ - Цімур ЖУСУПАЎ
ЭЛІСЭНДА -
АЙЦЕЦ ГАНСАГА - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
РЫБАК - Яўген БЕРАСНЕЎ
СУСЕДКА - Ульяна АЦЯСАВА
ПЕРШЫ СУСЕД - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ДРУГІ СУСЕД - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ДАЧКА - Раіса ГРЫБОВІЧ
ТРЭЦІ СУСЕД -
ЖАНЧЫНА -
ЛУНАЦІК - Антон БАРАНОЎСКІ
ЯМАЕЦ -
АНТРЭПРЭНЁР – Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ЖАНЧЫНА-ПАВУК - Святлана СУХАДОЛАВА
СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі
1. «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»: в репертуаре театра Якуба Коласа появился спектакль о смысле жизни» Т.Пастернак. - «Витебские вести», 09.12.2020. (Чытаць).
2. «Ці зможам зразумець анёлаў?» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»). - «Культура», 23.01.2021. (Чытаць)



















Комментарии
9 декабря нам повезло увидеть
Добавить комментарий