СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ

 

16+

Габрыэль Гарсія Маркес.

Фантастычная гісторыя на 2-е дзеі
п
аводле аднайменнага апавядання.

Прэм’ера - 21 лістапада 2020 года.


Калі ў жыцці з людзьмі адбываюцца фантастычныя здарэнні, то найчасцей яны не ведаюць, што рабіць у незвычайнай, мала чым падобнай да праўды сітуацыі.

Падчас моцнага дажджу ў двары простых людзей Пелаё і Элісэнды з’явіўся стары сеньёр... з вялізнымі крыламі. Навошта ён тут? Можа, з неба прыляцеў або з іншай планеты? Ды і размаўляе «крылаты» на незразумелай мове. Сапраўдны цуд!

Вестка пра невытлумачальнае дзіва хутка разляцелася навокал. Разам з усімі вельмі цікавіцца «нябесным госцем» паважаны мясцовы пастыр, айцец Гансага. Ён нават дасылае ліст у Рым, каб нарэшце высветліць, анёл усё ж такі сышоў на зямлю ці нехта іншы… І што з ім цяпер рабіць – зарабіць на гэтым відовішчы паболей грошай ці ажаніць з дачкой аднаго з сялян, каб стварыць пакаленне новых звышнатуральных істот?

Фантастычная гісторыя насычана камедыйнымі і лірычнымі сцэнамі, скрозь якія прасочваецца галоўнае пытанне: ці застанецца сеньёр з вялізнымі крыламі побач з людзьмі?..

Пастаўлена да юбілею Міхася Краснабаева.


Пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ПЕЛАЁ - Цімур ЖУСУПАЎ

ЭЛІСЭНДА -

АЙЦЕЦ ГАНСАГА - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

РЫБАК - Яўген БЕРАСНЕЎ

СУСЕДКА - Ульяна АЦЯСАВА

ПЕРШЫ СУСЕД - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ДРУГІ СУСЕД - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ДАЧКА - Раіса ГРЫБОВІЧ

ТРЭЦІ СУСЕД -

ЖАНЧЫНА -

ЛУНАЦІК - Антон БАРАНОЎСКІ

ЯМАЕЦ -

АНТРЭПРЭНЁР – Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЖАНЧЫНА-ПАВУК - Святлана СУХАДОЛАВА

СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»: в репертуаре театра Якуба Коласа появился спектакль о смысле жизни» Т.Пастернак. - «Витебские вести», 09.12.2020. (Чытаць).
2
«Ці зможам зразумець анёлаў?» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»). - «Культура», 23.01.2021. (Чытаць)

 
 

 

 

Комментарии

Комментарий: 
9 декабря нам повезло увидеть спектакль "СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ". Фантастический и необычный сюжет, отличный актерский состав, прекрасные декорации, четко подобранный свет, костюмы и постановка в целом. Все так интересно продумано. Это было так здорово! Театральные волшебники, спасибо Вам всем, постановщику, художнику, актерам - за вашу игру, за вашу самоотдачу, за ваши силы и время, которые вы отдаете нам, зрителям. Спасибо за то, что не смотря на тяжелую эпидемиологическую ситуацию вы на сцене, вы каждый на своем месте и каждый в своей роли приносите нам радость и позитив, оставляя чудесное послевкусие. Творческих успехов всем Вам, вдохновения, и, конечно же, здоровья! Я рекомендую сходить на этот спектакль. Он затрагивает важные вопросы нашей жизни, о которых мы порой не задумываемся. Немного философии и юмор отлично сочетаются в данной работе! Отдельное спасибо актеру Геннадию Гайдуку. Ваш герой СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ на протяжении всего спектакля оставался для нас загадкой. Еще раз СПАСИБО всем Вам за ваше творчество!!!

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X