ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!

 

12+

Па лібрэта Сэмюэла і Бэлы Співак.

Лірычная камедыя на 2-е дзеі.
Спектакль ідзе без антракту.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 27 сакавіка 2021 года.

Тэатр імя Якуба Коласа прапануе гледачам прыняць удзел у захапляльнай гісторыі пра адзін вечар з жыцця артыстаў, якія іграюць прэм’еру знакамітай шэкспіраўскай камедыі «Утаймаванне наравістай».

У цэнтры сюжэта – ўзаемаадносіны былых закаханых і калег па сцэне: дзікаватай актрысы Лілі Ванэсі і нязгодлівага акцёра, рэжысёра Фрэда Грэхэма. Ці атрымаецца ім стварыць прыгожыя, вытанчаныя вобразы герояў Шэкспіра - Пятруча і Катарыны, калі Грэхэма пераследуюць гангстары, а Лілі адмаўляецца выходзіць на сцэну, бо раўнуе былога мужа да маладой актрысы?

Коласаўцы пакажуць цудоўны камедыйны спектакль, напоўнены яркімі імгненнямі, лірычнымі песнямі і невычарпальным запалам, які парадуе перапляценнем гістарычных эпох і іскрыстых характараў.


Пераклад і тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ФРЭД ГРЭХЭМ, ПЯТРУЧА Арцём БЛАХІН

ЛІЛІ ВАНЭСІ, КАТАРЫНА Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК

ГАРЫ ТРЭВАР, БАПТЫСТА Генадзь ГАЙДУК

МІС ЛЭЙН (Лу), Б’ЯНКА Дар'я ФРАНЦУЗАВА

РАЛЬФ, памочнік рэжысёра – Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ХЭЦІ Алёна ЧЫСТАБАЕВА

ПОЛ, ФІЛІП Герман ДЫМАРЭЦКІ

БІЛ КЭЛХОЎН, ЛЮЧЭНЦЫА -

ДЖЭК КУПЕР, ГАРТЭНЗІА - Дзмітрый КАВАЛЕНКА

МАЙКЛ ЛЕМАН, ГРЭМІА -

ПЕРШЫ ГАНГСТАР - Цімур ЖУСУПАЎ

ДРУГІ ГАНГСТАР - Яўген БЕРАСНЕЎ

ХАРЫСАН ХОЎЭЛ - Юрась ЦВІРКА

ТАНЦОРКІ - Ульяна АЦЯСАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X