ШАГАЛ... ШАГАЛ...
12+
Паводле п’есы Уладзіміра Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі».
Эцюды памяці.
Камерная сцэна.
Я бадзяўся па вуліцах, я шукаў, я прасіў:
«Божа, ты, схаваны ў аблоках ці за домам краўца, зрабі так,
каб раскрылася мая душа, самотная душа хлопчыка-лепетуна,
укажы мне, Божа, мой шлях.
Я не хачу быць як іншыя,
я хачу бачыць новы свет».
Марк Шагал
Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.
Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталя БАРКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія Уладзіміра МАТРОСАВА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Павел ГАРБУНОЎ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МАРК - Генадзь ГАЙДУК
ІДА, маці Марка - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
СЦЯПАНАЎНА - Тамара СКВАРЦОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
БЭЛА - Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК
ВОЛЕЧКА - Паліна КРАШЭЎСКАЯ / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ЗАХАР, бацька Марка - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
КАМІСАР - Міхаіл АСАНАЎ / Арцём БЛАХІН
ФАТОГРАФ - Дзмітрый КАВАЛЕНКА
ІВАН - Юрась ЦВІРКА
ДЗЯДЗЬКА ЗЮСЯ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі
– Міжнародны тэатральны фестываль «Захад ідзе на Усход» (Лондан, Вялікабрытанія, 2000)
– Міжнародны фестываль мастацтваў у Эдынбургу (Вялікабрытанія, 2000). Гран-пры фестывалю
– Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» (Брэст, Беларусь, 2000). Прыз за лепшы спектакль беларускай драматургіі
– Міжнародны тэатральны фестываль «Біенале тэатра «Эжэн Іанэска» (Кішынёў, Малдова, 2001)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Кантакт» (Торунь, Польшча, 2001)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Мітлфэст» (Венецыя, Італія, 2001)
– Гастролі ў Маскве (Расія, 2001)
– Дні культуры Беларусі ў Парыжы (Францыя, 2002)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Мяжа» (Вільнюс, Літва, 2002)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Сустрэчы ў Расіі» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2003)
– Гастролі ў ЗША (Бостан, Нью-Йорк, ЗША, 2005)
– IV Міжнародны тэатральны фестываль «У Троіцы» (Сергіеў Пасад, Расія, 2017). Спектакль адзначаны Лістом падзякі камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і грамадзянскага таварыства Расіі «За ўдзел у IV Міжнародным тэатральным фестывалі «У Троицы» (г.Сергіеў Пасад, 2017 г.), найвысокі прафесіяналізм, духоўнасць, захаванне культурнай спадчыны Расіі і Беларусі і вялізны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў».
- XXXIII Міжнародны тэатральны фестываль «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы» (Ліпецк, Расія, 2017). Спектакль узнагароджаны Спецыяльным дыпломам аргкамітэта фестывалю «За дакрананне да патаемнага».
– Гастролі ў Латвіі (Рыга, тэатр «Дайлес», 2018)
Публікацыі
1. «Прямой вагон до Парижа» Т.Арловай. - «Рэспубліка», 14.01.2000. (Чытаць)
2. «Спектакль Коласовского театра «Шагал…Шагал…» вновь показали в Витебске» Г.Каржанеўскага. – «Народныя навіны Віцебска». - 29.07.2015.
3. «Шагал на витебской сцене» Ю.Іваноўскага. – «Международный шагаловский сборник». - 2002.

Добавить комментарий