ШАЛЁНЫ ДЗЕНЬ, ці ЖАНІЦЬБА ФІГАРО

 

12+

П’ер Агюстэн дэ Бамаршэ.

Камедыя становішчаў на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 18 ліпеня 2026 года.


Колькі ўсяго за адзін дзень можа адбыцца ў іспанскім маёнтку графа Альмавіва? Таемныя спатканні і вытанчаныя падманы, сатырычныя насмешкі і нават суд! І яшчэ вельмі шмат усяго нечаканага, таму што галоўным героем падзей – графскі камердынер, весялун і майстар хітрых інтрыг Фігаро. Сёння ў яго вяселле з чароўнай Сюзанай, але да нявесты заляцаецца сам граф. Каб зберагчы сваё каханне і шчасце, пакараць самадурства і эгаізм, Фігаро гатовы на многае. І паверце, у яго ўсё атрымаецца, бо гэты жартаўнік валодае неверагодна вострым розумам і знаходлівасцю.

Дынамічная і лёгкая, карнавальная камедыя становішчаў «Шалёны дзень, ці Жаніцьба Фігаро» напоўнена спевамі і танцамі, запамінальнымі характарнымі вобразамі і яркімі маскараднымі касцюмамі. Спектакль дакладна прынясе радасць гледачам і яшчэ раз пацвердзіць, што галоўная каштоўнасць ва ўсе часы – гэта каханне.


Пастаноўка, сцэнічная рэдакцыя п’есы, музычнае афармленне Віктара ЧЭПЕЛЕВА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія Наталлі САРЫЧАВАЙ.
Касцюмы Таццяны ЛІСАВЕНКА.
Мастак па святле Марк КАСТЫРАЧЭНКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Алены ТРАЦЭНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ

ФІГАРО, графскі камердынер і аканом - Цімур ЖУСУПАЎ

СЮЗАНА, першая камерыстка Графіні, нявеста Фігаро - Алёна МЕРКУШАВА

ГРАФ АЛЬМАВІВА, вялікі карэхідор Андалусіі - Міхаіл АСАНАЎ

ГРАФІНЯ, жонка Графа - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

МАРСЭЛІНА, ключніца - Святлана ЖУКОЎСКАЯАлена ШАРЭПЧАНКА

АНТОНІА, садоўнік, дзядзька Сюзаны і бацька Фаншэты - Яўген БЕРАСНЕЎ

ФАНШЭТА, дачка Антоніа - Вераніка МАЛАШКЕВІЧКрысціна УЛЬЯНЕНКА

КЕРУБІНА, першы паж Графа - Аляксей АНІСЕНЯДаніла КАТОВІЧ

БАРТАЛА, севільскі лекар - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

БАЗЫЛЬ, настаўнік музыкі - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь    

ДОН ГУСМАН БРЫДУАЗОН, суддзя - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ДУБЛЬМЭН, сакратар суда - Раман ВОЛАТ

ПЕДРЫЛЬЁ, графскі лоўчы - Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГМікалай ЧАРНЫХ

У танцах і масавых сцэнах занятыя Аляксей АНІСЕНЯ, Аліна АСТРАШАБ, Антон БАРАНОЎСКІ, Ілля БЛЫКІН, Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ, Марыя ДАРАГАБЕД, Даніла КАТОВІЧ, Вераніка МАЛАШКЕВІЧ, Надзея РАДЗІМАВА, Аксана СУРВІЛА, Крысціна УЛЬЯНЕНКА, Мікалай ЧАРНЫХ, Алёна ХАРКЕВІЧ, Уладзіслаў ЯДРОЙЦАЎ


Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін з адным антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

 

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X