ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА
16+
Улада Альхоўская.
Драматычна-камедыйны трылер
на 2-е дзеі.
Камерная сцэна.
Прэм'ера - 5 і 6 снежня 2025 года.
Дасведчаны махляр Віктар атрымаў мяккі прысуд - яго турэмнае зняволенне замянілі ўдзелам у адмысловым сацыяльным праекце. Герой павінны даглядаць маладую Марту, прыкутую да інваліднага крэсла. Здаецца, што яна не здольная стварыць вялікіх праблем і гэты месяц будзе «амаль курортам». Аднак замест ціхай, зашуганай дзяўчыны яго сустракае ведзьма, здольная ператварыць яго жыццё ў сапраўдны кашмар. Чаму яна гэта робіць? Ці ёсць у яе на гэта сапраўдныя прычыны? Пра гэта гледачы змогуць даведацца са спектакля «Тытанавая ведзьма».
Аўтар п’есы Улада Альхоўская (Собалева) - аўтар больш за 35 раманаў у жанрах дэтэктыва, трылера, містыкі. Неаднаразова была пераможцай міжнароднага конкурсу «Час драмы» пры тэатральнай бібліятэцы Сяргея Яфімава. У 2025 годзе стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы драматургічны твор» за зборнік п’ес для падлеткаў «Аватары тэатра».
П’еса «Тытанавая ведзьма» з'яўляецца фіналістам незалежнага міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Зыходная падзея – XXI стагоддзе» (2019), увайшла ў лонг-ліст міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Час драмы, 2020, вясна». Упершыню пастаўлена ў 2021 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя).
Пастаноўка Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Рэжысёр Юрый ІВАНОЎСКІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі САРЫЧАВАЙ.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад п'есы на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МАРТА – Алёна МЕРКУШАВА
ВІКТАР – Антон БАРАНОЎСКІ / Ілля БЛЫКІН
ПЛАТОН, сябар Віктара – Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ / Даніла КАТОВІЧ
КАЦЯ, жонка Віктара – Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Надзея РАДЗІМАВА
ТАЦЦЯНА, куратар сацыяльнага эксперыменту – Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Ніна ОБУХАВА
ЦЕНІ – Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Надзея РАДЗІМАВА / Аксана СУРВІЛА; Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ / Даніла КАТОВІЧ / Мікалай ЧАРНЫХ
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Навіны на тэлеканале «Віцебск»



















Добавить комментарий