СКРЫПКІ ЧАСАМ ВЯДУЦЬ ДА ВАР'ЯЦТВА

 

16+

Франсуаза Саган.

Меладрама на 2-е дзеі
па п’есе «Скрыпкі часам».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 30 красавіка 2019 года.


На што толькі не здольныя людзі, каб жыць і ні ў чым сабе не адмаўляць! Ахвяруюць годнасцю, сумленнем і не думаюць, што падманлівыя матэрыяльныя здабыткі лёгка бяруць волю ў палон, спусташаюць, асляпляюць, прымушаюць прамінаць каштоўныя душэўныя скарбы.

Але надыходзіць час усведамлення. І застаецца толькі горыч ад таго, што ў жыцці назаўжды страчана штосьці неацэннае, незаменнае…

Шмат год Шарлота, жанчына не самых прыстойных паводзін, жыве са сваім палюбоўнікам Антуанам за кошт адзінокіх багатых спонсараў. Разам махляры мараць назапасіць досыць грошай і абсталявацца ў Парыжы. Але планы разбураюцца, калі апошні ўтрымальнік Шарлоты памірае, пазбаўляючы яе спадчыны. Увесь велізарны здабытак пераходзіць незнаёмаму маладому пляменніку Леапольду. Шарлота вырашае, чаго б гэта ні каштавала, ачмурыць юнака і займець усю маёмасць. Але блізкае знаёмства з Леапольдам, які захаваў у сабе чысціню і непасрэднасць дзіцяці, змяняе Шарлоту, нараджае сапраўднае каханне, абуджае скрыпкі яе душы...

Але хто ведае, што мацней – шчырае пачуццё ці прага багацця, чым усё скончыцца...

Спектакль пастаўлены як пераможца ў Рэспубліканскім конкурсе рэжысёрскіх эксплікацый (2018).


Пастаноўка і музычнае афармленне Дар’і МАРЧАНКА.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ШАРЛОТТА - Ульяна АЦЯСАВА

ЛЕАПОЛЬД -

АНТУАН - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

АГУСТА - Вольга КУЛЯШОВА

ВЕНКЛЕР - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

СЭЛІЯ - Зінаіда ГУРБО


Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

 

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X