НЕЧАКАНАЯ РАДНЯ
16+
Браніслаў Нушыч.
Камедыя на 2-е дзеі
па п'есе «Засмучаная радня».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 16 снежня 2025 года.
Хто не марыць пра вялікую спадчыну, якая адразу вырашыць усе жыццёвыя праблемы? Засмучаныя родзічы, большасць з якіх «дзясятая вада на кісялі», спаборнічаюць у сваім нібыта горы, быццам бы аплакваюць нядаўна памерлага сваяка. Кожны з іх спрабуе давесці, што любіў нябожчыка больш, чым усе іншыя, быў яму неверагодна блізкі і дарагі. Вядома, яны ведаюць, што спачылы пакінуў неблагую спадчыну. І больш таго, у чаканні абвяшчэння волі нябожчыка, радня пачынае дзяліць прывіднае багацце. Хто ж сапраўды атрымае спадчыну? Пра гэта глядач даведаецца, калі паглядзіць наш спектакль.
Выдатны сербскі драматург Браніслаў Нушыч (1864 – 1938) – аўтар такіх знакамітых камедый, як «Доктар філасофіі» (пастаўленая коласаўцамі ў 2017 годзе, і сёння знаходзіцца ў рэпертуары), «Спадарыня міністэрша», «Таварыства белградскіх эмансіпіраваных жанчын», «Народны дэпутат» і іншыя. Камедыя «Засмучаная радня», напісаная ў 1930-я гады, не страціла актуальнасць.
Сцэнічная версія п'есы і пастаноўка Віктара ЧЭПЕЛЕВА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Пераклад п'есы на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
АГАТОН - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
СІМКА, жонка Агатона - Крысціна УЛЬЯНЕНКА
ТАНАСІЯ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ВІДА, жонка Танасіі - Святлана ЖУКОЎСКАЯ
ТРЫФУН - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ПРОКА - Яўген БЕРАСНЕЎ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ГІНА, жонка Прокі - Ніна ОБУХАВА
САРКА, удава - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
МІЧА - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ДАНІЦА - Вераніка МАЛАШКЕВІЧ
ЦЁТКА, старая жанчына - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ДОКТАР ПЕТРАВІЧ, адвакат - Аляксей АНІСЕНЯ
ПАЛІЦЭЙСКІ - Даніла КАТОВІЧ
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий