НЕЗАГОЙНАЯ РАНА

 

12+

Васіль Быкаў, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч.

Споведзь
паводле твораў «Незагойная рана»«Memento mori»
, «Балада пра смяротнікаў».

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 21 сакавіка 2017 года.


Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.

Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.

Трэцяя  – «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.


Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Зінаіды ГУРБО.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.


У галоўнай ролі - Зінаіда ГУРБО.


Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі

- VII Міжнародны тэатральны фестываль «Театральное вече», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Вялікага Ноўгарада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Вялікі Ноўгарад, Расія, 2018)
-
Рэспубліканскі фестываль спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі «Перамога» (Мінск, 2024)


Публікацыі

1. «Помните нас: трепетная и пронзительная элегия о павших и несломленных» С.Казлова (пра монаспектакль «Незагойная рана» на фестывалі «Театральное вече» ў расійскім Вялікім Ноўгарадзе). - Сеткавае выданне «В Новгороде.ру», 17.12.2018.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X