ФАНЦІКІ

 

16+

Рэй Куні.

Камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Смешныя грошы»
.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 13 і 14 чэрвеня 2023 года.


Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Сямсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае узяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Брытанскі драматург Рэй Куні добра вядомы віцебскім гледачам па спектаклі «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.». Новая пастаноўка – у феерверку абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.


Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Міхася МІРАНОВІЧА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ГЕНРЫ ПЕРКІНСЯўген БЕРАСНЕЎ / Цімур ЖУСУПАЎ

ДЖЭЙН ПЕРКІНСУльяна АЦЯСАВА

ВІКТАР ДЖОНСАНАнтон БАРАНОЎСКІ

БЭЦІ ДЖОНСАНВікторыя ШАМАРДЗІНА

БІЛ –  Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ДЭВЕНПОРТРаман ВОЛАТ / Максім РАТОМСКІ

СЛЭЙТАНАляксей АНІСЕНЯ / Ілля БЛЫКІН


Працягласць спектакля – 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X