ПАПЯЛУШКА

 

0+

Тамара Габэ.

Музычная казка для дзяцей і дарослых
паводле творчасці Шарля Пэро.

Прэм'ера - 19 снежня 2020 года.


Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць Папялушка, галоўная гераіня аднайменнага спектакля. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.

Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.


Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія Юрыя САЛАМОНАВА.
Касцюмы Вікторыя ЦЯ-СЕН.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ПАПЯЛУШКА -

ФЕЯ Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ПАЖ -

КАРОЛЬ Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ПРЫНЦ

МАЧАХА Святлана ЖУКОЎСКАЯ

ГАРДЭНЗІЯ Дар'я ФРАНЦУЗАВА

ЖАВОТА Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ЛЯСНІЧЫ Вадзім АСВЯЦІНСКІ

МІНІСТР АХОВЫ -

МАРКІЗ ПАДЭТРУА – 


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
 

 

 

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X