НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...

 

12+

Аляксей Дудараў.

Драматычная балада на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 7 і 8 мая 2015 года.


70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца

Вы бачылі лес,
            дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней — чацвёртай?
Анатоль Вярцінскі

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу над фашызмам. А яшчэ пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

Вячаслаў Грушоў:
- Вайна змяняе псіхалогію чалавека, раскрывае яго, прымушае паказаць усё схаванае ўнутры. І гэта самае страшнае, а можа – і самае галоўнае ў жыцці.

Вікторыя Шамардзіна:
- Вайна - наша горкая гісторыя, жудасная праўда, ад якой ные сэрца і плача душа!

Святлана Сухадолава:
- Вайна – гэта боль і страх за пакаленне маіх прадзядоў і прабабуль, іх дзяцей. Гонар за іх мужнасць, цярпенне, чалавечую годнасць. Нізкі паклон іх адвазе. Няхай у нашых сэрцах жыве памяць пра іх і пра іх подзвігі!

Яўген Бераснеў:
- Вайна – гэта боль. Сэрца сціскаецца і наварочваюцца слёзы пры думцы пра дзяцей, жанчын, ні ў чым не вінаватых, якіх жорстка вынішчалі фашысты! Гэтыя гады і паплаціліся за гэтае, так ім і трэба. Няма чаго ім таптаць нашую зямлю. І яшчэ, канешне, адчуваю вялікі гонар за Нашу Перамогу.


Пастаноўка Валерыя АНІСЕНКІ, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя ЮРКЕВІЧА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Відэарад Алега ЧАРНЯКА.
У спектаклі выкарыстаны вершы Анатоля ВЯРЦІНСКАГА і Генадзя БУРАЎКІНА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

МІХАСЁЎ - Яўген БЕРАСНЕЎ

КРЭМІС - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ЛАДЫСЕВА - Святлана СУХАДОЛАВА

БАЦЯН - Ульяна АЦЯСАВА / Алёна МЕРКУШАВА

ГУРСКАЯ - Дар’я ФРАНЦУЗАВА

ПАЛКОЎНІК Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі:

- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі (Бабруйск, Беларусь, 2014)
- II Адкрыты міжнародны анлайн-марафон «Дороги Победы» (Дзімітраўград, Расія, 2021). Спецыяльны прыз арганізацыйнага камітэта «За папулярызацыю Вялікай Перамогі на нацыянальнай мове»


Публікацыі:

1. «Дзяўчаты з балады. Рэцэнзія на спектакль «Не пакідай мяне...» А.Дударава». Ю.Іваноўскага. - «Мастацтва». - 2015. - №5. (Чытаць)
2. «Драматическая баллада» Т.Пастарнак. – «Витебские вести». - 10.05.2015.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X