ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН

 

12+

Дональд Лі Коўбэрн.

Трагікамедыя.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 20 сакавіка 2021 года.


Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?


Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пераклад п'есы на беларускую мову Уладзіміра ДЗЮБЫ.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ФОНСІЯ ДОРСІ -

УЭЛЕР МАРЦІН - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі

- VIII Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія, 2022). Лаўрэат у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы»
-
VII Міжнародны тэатральны фестываль «Пагаворым пра любоў...» (Навашахцінск, Расія, 2023). Дыплом «Лепшы акцёрскі дуэт» - Пятро Ламан (роля Уэлера Марціна) і Анжаліка Баркоўская (роля Фонсіі Дорсі)


Публікацыі

1. «Метафара жыцця» Ю.Іваноўскага. - Мастацтва, 2021, №7.


Навіна на ТРК «Віцебск» (2021)

 

Навіна на тэлеканале «Дон 24»
Спектакль «Гульня ў джын» на VII Міжнародным тэатральным фестывалі «Пагаворым пра любоў...» (Навашахцінск, Расія, 2023)

Комментарии

Комментарий: 
Вялічэзны дзякуй Анжаліцы Купрыянаўне і Пятру Аляксандравічу за тое, што стварылі сапраўднае свята для гледачоў. Уражанні ад пастаноўцы - самыя цёплыя і светлыя. Падабраны надзвычай прыгожы акцёрскі склад. Інтэлігентнасць і адукаванасць, акцёрскае майстэрства найвышэйшай якасці, арганічнае пераўвасабленне - ствараюць на сцэне дзівосныя і незабыўныя вобразы. А таксама жадаю адзначыць вельмі ўтульную і прыгожую атмасферу Коласаўскага тэатру. Шчырая падзяка за добразычлівасць, самаадданае служэнне сцэне, вялізны ўклад у развіццё беларускай культуры згуртаванаму і дружнаму калектыву коласаўцаў. Прашу прыняць мой нізкі паклон за цяжкую, але неабходную працу, калі ласка.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X