КАХАННЕ і ПАДАТКІ

 

16+

Уільям Ван Зандт, Джэйн Мілмар.

Камедыя-фарс на 2-е дзеі
па п’есе «Секс, каханне і падаткі».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 30 чэрвеня 2020 года.

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтымі праблемамі, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў і адпаведна сэканоміць некалькі зялёных паперак. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.

Ці вытрываюць блізкія людзі ўвесь гэты маскарад – глядзіце на коласаўскай сцэне ў спектаклі «Каханне і падаткі», камедыі становішчаў з элементамі фарсу.


Пастаноўка, пераклад на беларускую мову і музычнае афармленне Генадзя МУШПЕРТА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

КАЦЯ ДЭНІС - Паліна КРАШЭЎСКАЯ

ЛЭСЛІ АРТУР - Аляксей АНІСЕНЯ

ДЖОН ТРЭЧМЭН - Дзмітрый КАВАЛЕНКА

СПАДАР ДЖАНСЭН - Юрась ЦВІРКА

ВІВІЯН ТРЭЧМЭН - Раіса ГРЫБОВІЧ

ФЛОЙД ШПІНЭЛЬ - Генадзь ГАЙДУК / Цімур ЖУСУПАЎ

КОНІ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА

АРНОЛЬД ГРУНІЁН - Пятро ЛАМАН


Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі:

1. «Коласовский театр готовит премьеру комедии-фарса «Каханне і падаткі» Т.Пастарнак. - «Витебские вести», 27.06.2020. (Чытаць)
2. «Сур'ёзныя высновы лёгкай камедыі.«Каханне і падаткі» на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 08.08.2020. (Чытаць)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X