СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДАРОСЛАГА ГЛЕДАЧА

 

У Коласаўскім тэатры багаты рэпертуар для дарослага гледача.

Найперш - народная камедыя «НЕСЦЕРКА» В.Вольскага, якая больш за 80 год цешыць віцебскага гледача і гасцей горада.

Размаітыя камедыі класічных і сучасных аўтараў прыцягваюць да сябе ўвагу публікі:
- «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» Б.Нушыча
- «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Э.дэ Філіпа «Філумена Мартурана»
- «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» К.Людвіга
- «МАЯ ЖОНКА - ПАДМАНШЧЫЦА» М.Мэё, М.Энэкена
- «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» А.Дударава
- «САМАЯ ЖАДАНАЯ» па п’есе С.Гіргеля «Самая-самая» паводле французскай драматургіі
- «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» па класічных аднаактовых п'есах-жартах А.Чэхава
- «ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!» паводле аднайменнага лібрэта С.Співак, Б.Співак
- «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе М.Гогаля «Гульцы»
- «ФАНЦІКІ» па п’есе Р.Куні «Смешныя грошы»
- «НІБЫТА ХВОРЫ» Ж.-Б.Мальера

Да смешных сітуацый дадаюць змяшаных пачуццяў трагікамедыі:
- «ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева
- «ГУЛЬНЯ У ДЖЫН» Дональда Лі Коўберна
- «ДОМ НА МЯЖЫ» па п'есах С.Мрожака
- «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага (трагіфарс)

- «ПАРАШУТЫСТ» паводле аднайменнай аповесці А.Селіна (містычная трагікамедыя)

Драмы ў пастаноўцы Коласаўскага тэатра закранаюць самыя сур'ёзныя тэмы:
- «НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...» А.Дударава (драматычная балада)
- «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» Ф.Палачаніна (іранічная мілая драма)
- «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» (монаспектакль-споведзь па творах В.Быкава, Я.Брыля, Ул.Караткевіча)
- «ІЛЛЯ РЭПІН. ЗДРАЎНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ» А.Замкоўскага (драматычны нарыс пра сусветна вядомага мастака ў сядзібе «Здраўнёва» пад Віцебскам)
- «ВЫБАР» А.Дударава
- «СОТНІКАЎ» паводле аднайменнай аповесці В.Быкава

Папулярныя на камернай сцэне музычна-паэтычныя вечары:
- «МУЗЫКАЛЬНЫЙ ВЕРНИСАЖ»
- «ДУШЕВНЫЙ РАЗГОВОР»
- «КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...»
- «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...»
- «ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ - И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...»

У тонкіх меладрамах галоўнай тэмай з'яўляецца, вядома ж, такое рознае каханне:
- «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» па аднайменнай аповесці Э.Сігала
- «СКРЫПКІ ЧАСАМ ВЯДУЦЬ ДА ВАР'ЯЦТВА» па п'есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»
- «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» У.Гуркіна (жыццёвая меладрама)

Ёсць у рэпертуары нават дэтэктыў сямейных адносін - «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын».

Знакавае месца займае трагічная балада пра прынца Дацкага «ГАМЛЕТ» па аднайменнай п’есе У.Шэкспіра

Значная частка рэпертуару - спектаклі сучасных жанраў, якія падымаюць на суд гледача актуальныя пытанні:
- «ВАЎКАЛАК» - шлях навяртання па аднайменным апавяданні з кнігі «Шляхціч Завальня» Я.Баршчэўскага
- «МЕТРО» А.Савухі - цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэлю
- «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» - міні-серыял для мужчыны і жанчыны паводле п'есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца»
- «ШАГАЛ... ШАГАЛ...» - эцюды памяці паводле п'есы «Просты вагон да Парыжа з усімі перасадкамі» У.Драздова
- «Я ВОЛЬНЫ!» - метафізічны трылер паводле рамана «Касметыка ворага» А.Натомб
- «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ» - дзічына па п'есе Д.Нігра
- «СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ» - фантастычная гісторыя паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса
- «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» А.Казюхавана - дарога жыцця ў сямі песнях паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Шукайце любімыя і новыя спектаклі ў афішы тэатра!

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X