ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА

 

12+

Музычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 25 мая 2022 года.

Калі чуеш песню, то ўзгадваеш нейкія моманты са свайго жыцця, месцы, дзе калісьці быў, ці знаёмых людзей. Свет пастаянна мяняецца, а песні і звязаныя з імі ўспаміны застаюцца.

Падчас музычнага вечара «Душэўная размова» ва ўтульнай атмасферы камернай сцэны гучаць вядомыя песні, артысты-коласаўцы распавядаюць пра іх цікавыя гісторыі, дзеляцца асабістымі ўспамінамі, жартуюць... «Ты у меня одна», «Не исчезай...», «На Тихорецкую», «У природы нет плохой погоды»... І самае галоўнае, што ўсім вядомыя песні яднаюць, адкрываюць блізкасць паміж людзьмі, нараджаюць пачуццё супольнасці. Гэта ж так каштоўна – адчуваць сябе разам з песняй, з калегамі, са шчырымі гледачамі!


Ідэя Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Сцэнар Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Канцэртмайстар Алёна ПАРФЁНАВА.


У спектаклі занятыя: Наталля АЛАДКА, Ульяна АЦЯСАВА, Яўген БЕРАСНЕЎ, Арцём БЛАХІН, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Дзмітрый КАВАЛЕНКА, Ксенія КАМІНСКАЯ, Святлана СУХАДОЛАВА, Юрась ЦВІРКА.


Працягласць вечара – 1 гадзіна 10 хвілін.

Спектакль вядзе Кацярына Мураўёва.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X