Юрась ЦВІРКА
Артыст, вядучы майстар сцэны
Уладальнік медаля Францыска Скарыны
Калі б за грэх, што зробіш на зямлі,
Трымалі мы адказ толькі прад Богам,
Перад асобай страшнага суда -
Я б не вагаўся. Але пакаранне
Нас даганяе тут. Ты кінеш камень,
А ён ляціць назад і б’е па галаве
Табе ж…
«Макбет» У.Шэкспіра
Як жыццё адчуць?
Забыць на справы хоць разок,
Каб ранкам птушак чуць,
А не дакучлівы званок.
Благое ўсё забыць,
У вочы пільна пазіраць.
З пакорай галаву схіліць
І пра каханне расказаць.
«Што баліць?» Л.Агулянскага
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Іван («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Комік («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66»)
– пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага)
– Міхаіл Ласкін («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Дзік («Як воўк мамай быў» В.Ткачова)