Вячаслаў ГРУШОЎ

 

Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Я не лічу акцёрства за прафесію. Гэта хутчэй – любімае хобі. Таму што да хобі адносішся з любоўю, з цікаўнасцю, з лёгкасцю. А калі прафесія, то гэта невялічкі цяжар, а павінная быць на высокім узроўні.

Тэатр не мае праўды, таму што ўсё ўмоўна на сцэне. Няма праўды і ў жыцці, бо там – тэатр вакол. Самае галоўнае – гэта праўда пачуццяў. Калі праўда пачуццяў ёсць на сцэне, то гэта і мінулы, і сучасны, і будучы тэатр.

У мяне ёсць думка, што трэба любіць не толькі мастацтва ў сабе, але і сябе ў мастацтве! Любіць сябе як інструмент, якім будуць карыстацца драматургі і рэжысёры. Любіць і быць заўжды гатовым да ролі. Можна ніколі не сыграць Фірса, Гамлета, Джульету, але павінны быць гатовым. Павінны любіць сябе ў тэатры.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Пётр Адамавіч («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Палкоўнік («Не пакідай мяне...» А.Дударава)
– Суддзя («Несцерка» В.Вольскага)
– Жывата Цвіёвіч  («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- прафесар Райсэр (
«Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Благае («
Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Сцяпан Сцяпанавіч Чубукоў («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава («Прапанова»)
– мужчына Луізы («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
– мужчына Шанэль («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
– мужчына Мамі («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
- Ён («Асенні rock’n’roll» па п'есе М.Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца»)
- Захар, бацька Марка Шагала («Шагал... Шагал...» паводле п’есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
- Антрэпрэнёр («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса)
- Кароль («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро)

Дзед («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- Глоў Міхаіл Аляксандравіч («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Снежань (
«Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Філ Кавілеры («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)

- Яфім Васільевіч Рэпін («Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» А.Замкоўскага)
- Карла («Залаты ключык» А.Талстога)
- следчы Партноў («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)


ПАСТАНОЎКІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

«Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна
«Як воўк мамай быў» В.Ткачова
«Агнявы Леў» А.Кружнова
- «Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле творчасці Ш.Пэро
- «Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана
- «Шэрая Шыйка» В.Ткачова паводле аднайменнага апавядання Д.Маміна-Сібірака
-
«Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна
- «Залаты ключык» А.Талстога
- «Парашутыст» паводле аднайменнай аповесці А.Селіна


БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 3 мая 1950 года ў горадзе Лагойску Мінскай вобласці.

З 1967 па 1971 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. 

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.

Доўгі час працаваў у якасці рэжысёра гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», арганізаванага тэатрам у супрацоўніцтве з гарадскімі ўладамі.


УЗНАГАРОДЫ

2000 – нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»

2006 – Грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

2007 – ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Сяргей («Прахадны бал» Б.Рацэра, У.Канстанцінава) 
– Мухамор («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна) 
– Дрыгальскі («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) 
– Фінскі («…Таму што люблю…» А.Паповай)  
Зэет («Пісьменныя» М.Чокэ) 
– Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава) 
– Сцібелеў («Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева)
– Дэтэктыў, Рычард Уіллі («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13»)  
– Чудзі («Тузы» У.Відмера) 
– Трашчэйкін («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы У.Набокава «Падзея»)

– Дорн («Чайка» А.Чэхава)
– Ён («Фламенка» В.Маслюка) 
– Жалязноў («Васа» М.Горкага)
– Юрый Тураўскі («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай) 
– Джон Валонэ («Перабор» Х.Бергера) 
– Бальшоў («Банкрут» А.Астроўскага) 
– Дварэцкі («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
доктар Хофман («Леанарда ?» Э.Флізара) 
– Пашуцін («Што баліць?» Л.Агулянскага) 
– Прышэлец («Я чакаю сапраўднага мужчыну» паводле п'есы Э.Радзінскага «Прыемная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач»)
– спадар Ламадон («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– святар айцец Фінеган («Гаральд і Мод» К.Хігінса)

ювелір Вус («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– сіньёр Капулеці («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)

– Лёша («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
– Лешч («Апошнія» М.Горкага)
- Яўген Сямёнавіч Іваноў («Экстрасэнсы» па п’есе Р.Горына «Феномены»)

- Настаўнік пісьменнасці («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Швейцарскі доктар («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
-
Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха)


МІНУЛЫЯ ПАСТАНОЎКІ

«Кветкі-ягадкі» В.Ткачова
«Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі»

«Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука
«Старамодная камедыя» А.Арбузава


ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Я не люблю сябе…» А.Бабарыка. - «Віцебскі рабочы». – 01.11.1997.
2. «Актёр без грима» Т.Пастарнак. - «Народнае слова». – 13.05.2000.
3.  «Жывы кантакт з залай» В.Дашкевіч. - «Витебский проспект». – 06.05.2010.
4. «Быць альбо не быць… разумнейшым за гледачоў?» Т.Катовіч. - «Культура». – 19-25.02.2005. – С.10.
5.  «Зразумець праўду пачуццяў» Ю. Іваноўскага.- «Віцьбічы». –  06.06.2015.
6. 
«Жыццёвая праўда - у сцэнічных вобразах. Штрыхі да творчага партрэта заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова» Ю.Іваноўскага. - «Літаратура і мастацтва», 28.10.2020. (Чытаць).


ГАЛЕРЭЯ


Ён («Асенні rock'n'roll»)


Сцяпан Сцяпанавіч Чубукоў
(
«Смешныя людзі»)


Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі»
)


Суддзя («Несцерка»)


Яўген Сямёнавіч Іваноў («Экстрасэнсы»)


Лешч («Апошнія»)


Лёша («Пахавайце мяне за плінтусам»)


Настаўнік пісьменнасці («Дурнічка»)


Швейцарскі доктар («Бальніца на краі свету»)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X