ЖАРТЫ

12+

Паводле твораў Міхася Чарота «Мікітаў лапаць», Леапольда Родзевіча «Конскі партрэт», Янкі Купалы «Прымакі».

Вечар беларускіх вадэвіляў.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера – 26 сакавіка 2010 года.

Пакуль народ жартуе, ён жыве. Наш спектакль пра тое, як успрымаюць розныя жыццёвыя сітуацыі памяркоўныя і рахманыя беларусы.

Героі п’есы  «Мікітаў лапаць» Зоська і Саўка кахаюць адзін аднаго і мараць пажаніцца. Але гэтаму перашкаджаюць дрэнныя адносіны іхніх матуль Грыпіны і Дар’і. Маці Саўкі Дар’я нагаварыла Яўмену, мужу Грыпіны, што да яе, калі ён працуе ў полі, прыходзяць мужчыны. Яўмен паверыў гэтай плётцы і пабіў жонку. Грыпіна, трапіўшы ў бяду, становіцца больш мяккай і згаджаецца на шлюб Зоські і Саўкі.

«Конскі партрэт» – гісторыя пра тое, як мужу-селяніну аднавяскоўцы, сваякі і блізкія даводзяць, што ягоная жонка  выглядае як конскі партрэт. Але калі спадар даведваецца, што ў жонкі ёсць палюбоўнік, пачынае і сам знаходзіць у ёй шмат чаго прывабнага.

Галоўныя героі п’есы «Прымакі» Трахім Сініца і яго сябар Максім Кутас увесь дзень пілі ў шынку.Там яны паспрачаліся, чыя жонка горшая, прычым кожны даказваў, што горшая менавіта ў яго,  а лепшая – у сябра. Сябры не прыйшлі да згоды і задумалі памяняцца жонкамі. Так і зрабілі…

Пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Арцёма КРАСНАБАЕВА.
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

«Мікітаў лапаць»

ГРЫПІНА

– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

ЯЎМЕН

- Георгій ЛОЙКА
ДАР'Я

Наталля АЛАДКА

САЎКА

- Яўген ЛУК'ЯНАЎ

ЗОСЬКА

- Вікторыя ШАМАРДЗІНА

МІКІТА

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

«Конскі партрэт»

МАЛАДЗІЦА

- Раіса ГРЫБОВІЧ

ГАСПАДАР

- Юрась ЦВІРКА

«Прымакі»

ТРАХІМ СІНІЦА

- Генадзь ГАЙДУК

МАКСІМ КУТАС

- Пятро ЛАМАН

ДАМІЦЭЛЯ

- Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
- Алена ШАРЭПЧАНКА

ПАЛАНЭЯ

- Святлана ЖУКОЎСКАЯ

КАЦЯРЫНКА

- Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК
- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

МАЦЕЙКА
 
- Яўген БЕРАСНЕЎ
УРАДНІК

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Віктар ДАШКЕВІЧ

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

- V Міжнародны тэатральны фестываль «Руская камедыя» (Растоў, Расія). Юлія Крашэўская ўзнагароджана дыпломам «Малады талент».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка