ЗАЛАТОЕ СЭРЦАЙКА

0+

Святлана Навуменка.

Інтэрактыўная казка для дзяцей і іх бацькоў.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера  - 21 снежня 2014 года.

Хто з дзяцей і дарослых не ведае казку пра курыцу Рабу? Памятаеце, яна абяцала знесці залатое яечка наўзамен разбітаму, простаму? Наш спектакль – працяг вядомага з калыскі сюжэту. Толькі ў нас іншыя героі – вечна галодны і няўдачлівы Воўк-паэт, хітрая і сквапная Ліса ды цікаўнае да ўсяго на свеце Кураня.

Лясныя драпежнікі спадзяюцца, што са скрадзенага залатога яйка вылупіцца курыца, якая зможа знесці вялікае багацце. Але дзіцятка аказалася пеўнічакам. Што рабіць Ваўку і Лісе? З’есці Кураня? А можа, разам выхоўваць яго, кінуць сварыцца і стаць больш сардэчнымі, чулымі і клапатлівымі…

Вясёлы, дынамічны, гарэзлівы, напоўнены музыкай, песнямі і танцамі, спектакль будзе цікавы не толькі для маленькіх гледачоў. Часам і бацькам няшкодна павучыцца ў сваіх дзяцей дабрыні, любові, спагадзе. Дзеці, прыводзьце на спектакль «Залатое сэрцайка» сваіх бацькоў!

Пастаноўка, музычнае афармленне і пластыка Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія і касцюмы Юрыя САЛАМОНАВА.
Мастакі па святле – Міхаіл ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ЛІСА

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ
- Вольга КУЛЯШОВА
- Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА

ВОЎК

- Аляксей СТОМА

КУРАНЯ

- Настасся ВЕРАНЁВА
- Анастасія РЭЎЧАНКА-ЛУК'ЯНАВА

Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка