СЫМОН-МУЗЫКА

12+

Паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа.

Мелодыя парванай струны.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 21 лістапада 2018 года.

Паэма народнага пісьменніка, нашага генія Якуба Коласа «Сымон-музыка» – неўміручы твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, прасякнуты музыкай нашай мовы і напоўнены невычарпальнай духоўнай каштоўнасцю. Пры ўважлівым прачытанні ў кожным вобразе адкрываюцца прыхаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звернуты да беларуса асабіста і да ўсёй нашай нацыі. На коласаўскай сцэне паэма набывае сучаснае тэатральнае ўвасабленне.

Каб займець годнае месца ў жыцці чалавек, а тым больш творца – «чалавек без скуры», мусіць прайсці праз мноства выпрабаванняў. Звычайны беларускі юнак, чытаючы ўслых новыя і новыя вершы паэмы, прымярае на сябе і вобраз, і лёс Сымона-музыкі, які атрымаў ад Бога талент і надзвычайнае разуменне свету. Сымона, які ідзе па свеце са скрыпкай у руках, чакаюць выгнанне з роднага дома і галеча, невыносная праца і знявага сваёй творчасці, абраза годнасці і згуба каханай... Куды прывядзе яго гэты выпрабавальны шлях? Ці будзе хоць недзе ў гэтым свеце месца Сымону-чалавеку, Сымону-беларусу, Сымону-музыку?..

Прэм’ера спектакля прысвячаецца 100-годдзю напісання першай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка»

Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык – Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар – Арцём КРАСНАБАЕЎ.
Балетмайстар – Дзіяна ЮРЧАНКА.
Відэаінсталяцыі – Алег ЧАРНЯК.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

СТАРЫ
КУРЫЛА
ЖАБРАК
ДЗЕД ДАНІЛА

- народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Тадэвуш КОКШТЫС

 

СЫМОН

- Дзмітрый КАВАЛЕНКА

ГАННА

- Паліна КРАШЭЎСКАЯ

БАЦЬКА СЫМОНА

- Георгій ЛОЙКА

МАЦІ СЫМОНА

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

БАЦЬКА ГАННЫ

- Юрась ЦВІРКА

МАЦІ ГАННЫ

- Анжаліка БАРКОЎСКАЯ

ШЛЁМА

- Генадзь ГАЙДУК

ХАВА

- Раіса ГРЫБОВІЧ

КНЯЗЬ

- Яўген БЕРАСНЕЎ

МОЛАДЗЬ           
СЯЛЯНЕ           
ЛЮДЗІ Ў КАРЧМЕ   
ПАНЫ           
ПАНЕНКІ 
   
 

- Наталля АЛАДКА
- Ульяна АЦЯСАВА
- Арцём БЛАХІН
- Арцём ГЕРАК
- Герман ДЫМАРЭЦКІ
- Святлана ЖУКОЎСКАЯ
- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
- Цімур ЖУСУПАЎ
- Аляксандр КАЗЛОЎ
-
Юлія КРАШЭЎСКАЯ
- Аляксей СТОМА
- Святлана СУХАДОЛАВА
- Максім ЦАРОЎ
- Алёна ЧЫСТАБАЕВА
-
Вікторыя ШАМАРДЗІНА

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Мелодия разорванной струны» Т.Пастернак (о премьере спектакля «Сымон-музыка»). - «Витебские вести», 24.11.2018.
2. «Пра «тонкую скуру» творцы» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 01.12.2018.

 

Комментарии

Водгук на спектакль «Сымон-музыка»

Были с подругой 16.01.19. на спектакле «Сымон-музыка», поставленном по поэме Якуба Коласа. Давно не было такой душевной энергетики, которой не хватает сейчас в других спектаклях, атмосферы совмещения современности и классики.

Спасибо режиссёру за такую задумку. Хотелось бы побольше видеть в спектаклях красоту,  доброту, осмысление, чтобы наших классиков никто не забывал.

Отличная игра актёров. На такие спектакли хочется приходить не один раз!

Большое спасибо!

Орехова Т.Ю.
16.01.2019.

                                                     

                                                      Водгук на спектакль «Сымон-музыка»

16.01.19.я была на спектакле «Сымон-музыка», спектакль очень понравился, прекрасно передана мелодия речи Я.Коласа, стихи льются так легко, что их не замечаешь, мелодичность стихов Коласа органично продолжена очаровательной музыкой. Весь спектакль был как песня - всё было прекрасно  и гармонично - постановка, игра актёров, оформление и т.д. Огромное спасибо нашему родному театру за чудесный спектакль.

Представительница ветеранского клуба «Сяброўства».
30.01.19.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка