СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
0+
Яўген Шварц.
Паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.
Музычная казка.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 19 і 20 снежня 2015 года.
Гісторыю пра Снежную Каралеву стварыў знакаміты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсен. «Снежная Каралева» – адна з самых любых і самых вядомых казак у свеце. Дзіўная, чароўная, – яна не пакідае абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Дзеці з задавальненнем сочаць за прыгодамі Кая і Герды, пазнаюць, што такое каханне і сяброўства, вернасць і самаахвярнасць, якія здольныя пераадолець любыя перашкоды і перамагчы розныя выпрабаванні. Дарослыя заўважаюць, што фантастычны свет у «Снежнай Каралеве» арганічна спалучаецца з рэальнасцю. Казка ставіцца многімі тэатральнымі рэжысёрамі, і нядзіўна: яна выдатна падыходзіць для стварэння захапляльнага дзіцячага спектакля.
Аднойчы, у марозны зімовы вечар, Снежная Каралева ператварае чулае добрае сэрца Кая ў кавалак лёду і забірае хлопчыка ў ледзяны палац. Герда, верная сяброўка Кая, адважна выпраўляецца на пошукі названага брата. Ёй давядзецца прайсці мноства выпрабаванняў. Што дапаможа Гердзе вызваліць хлопчыка з ледзянога царства? Вядома, гарачая любоў, надзея, вера ў тое, што любое зло можна перамагчы.
Пераклад Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Арцёма КРАСНАБАЕВА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ГЕРДА | |
КАЙ | |
БАБУЛЯ |
– Анжаліка БАРКОЎСКАЯ |
САВЕТНІК |
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА |
– Ірына ЦІШКЕВІЧ |
КРУМКАЧ |
– |
ВАРОНА | |
ПРЫНЦ КЛАУС |
– |
ПРЫНЦЭСА ЭЛЬЗА | |
КАРОЛЬ | |
АТАМАНША | |
МАЛЕНЬКАЯ РАЗБОЙНІЦА |
– |
ПАЎНОЧНЫ АЛЕНЬ | |
СЛУЖКІ СНЕЖНАЙ КАРАЛЕВЫ ПРЫДВОРНЫЯ РАЗБОЙНІКІ |
- Яўген БЕРАСНЕЎ |
Працягласць спектакля – 2 гадзіны без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Снежная каралева», таямнічая і вясёлая» А.Замкоўскага. – «Віцьбічы». - 19.01.2016.

Добавить комментарий