РАМЭА і ДЖУЛЬЕТА

12+

Уільям Шэкспір.

Трагедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 22 і 23 мая 2014 года.

Гвалт і каханне, любоў і нянавісць – нашыя спадарожнікі па жыцці. Колькі жыве чалавек, столькі вышуквае ён мяжу паміж гэтымі праўдамі. Задае самому сабе адвечныя пытанні – і не знаходзіць адказаў.

Вядомая ўсяму свету «самая сумная гісторыя» пра каханне і смерць, пра кроўную варажнечу дзвюх сем’яў набывае ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча сапраўдную шэкспіраўскую звышактуальнасць. Праз словы вялікага драматурга і майстэрскую ігру акцёраў рэжысёр чарговы раз нагадвае: калі адбываецца трагедыя – у ёй вінаваты ўсе.

Веронскія вуліцы, упрыгожаныя вытанчанымі аркамі, бясконцыя карнавалы і бойкі паміж служкамі Мантэкі і Капулеці… У атмасферы жорсткасці і рамантычнасці сустракаюцца юныя Рамэа і Джульета. Насмешлівы і справядлівы лёс! Адно спатканне, адзін позірк, адзін пацалунак нараджаюць шалёнае трымценне ў гарачых сэрцах, яшчэ не атручаных прагай драпежнай помсты. Каханне – вось той нязгасны агмень, які мог бы асвятліць іх жыццёвы шлях, мог бы назаўжды парушыць бессэнсоўны канфлікт паміж сем’ямі. Мог бы…

Спектаклем «Рамэа і Джульета» тэатр імя Якуба Коласа з усёй шчырасцю далучыўся да святкавання 450-годдзя Уільяма Шэкспіра, да яго таленту, да яго невычэрпнага свету, які не сыходзіць у мінулае, але з кожным днём робіцца больш блізкім да нас, больш сучасным. Шэкспір і ягоныя героі будуць жыць, пакуль жыве нашая планета.

Пераклад Кандрата КРАПІВЫ.
Адаптацыя да сучаснай беларускай мовы Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы, пластыка, гукавае афармленне народнага артыста Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры, прафесара Валерыя БЕЛЯКОВІЧА (Масква, Расія).
Рэжысёр Максім НОВІКАЎ (Масква, Расія).
Асістэнт рэжысёра па касцюмах – Алеся ЗАЯЦ (Масква, Расія).
Светлавое афармленне – Міхаіл ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ЭСКАЛ
князь Вероны

 

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Віктар ДАШКЕВІЧ
ПАРЫС
граф, сваяк князя

 

 – Арцём БЛАХІН
МЕРКУЦЫА
сваяк князя

 

 – Яўген БЕРАСНЕЎ
Брат ЛАРЭНЦА
манах

 

Юрась ЦВІРКА
СІНЬЁР КАПУЛЕЦІ
глава роду

 

– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ
ЛЭДЗІ КАПУЛЕЦІ

 

Алена ШАРЭПЧАНКА
ДЖУЛЬЕТА
дачка Капулеці

 

Анастасія РЭЎЧАНКА-ЛУК'ЯНАВА
ТЫБАЛЬТ
пляменнік Капулеці

 
Яўген ЛУК'ЯНАЎ

КАРМІЦЕЛЬКА ДЖУЛЬЕТЫ

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Тамара СКВАРЦОВА

П’ЕТРА

- Цімур ЖУСУПАЎ

ДЖУЗЭПЭ

- Максім ЦАРОЎ

САМСОН

- Аляксей СТОМА

ГРЭГОРЫА

- Вадзім АСВЯЦІНСКІ

СІНЬЁР МАНТЭКІ
глава роду

- Пятро ЛАМАН

ЛЭДЗІ МАНТЭКІ

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

РАМЭА
сын Мантэкі

- Раман САЛАЎЁЎ

БЕНВОЛІА
пляменнік Мантэкі

- Дзмітрый КАВАЛЕНКА

БЕНІТА

 - Арцём ГЕРАК

АБРАМ

 - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

БАЛТАЗАР

 - Аляксей АНІСЕНЯ

АНТОНІА

 - Аляксандр БАЗУК
ГАРАДЖАНКІ

- Настасся ВЕРАНЁВА
- Ніна ОБУХАВА
- Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА

- Святлана СУХАДОЛАВА
- Ірына ЦІШКЕВІЧ
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 40 хвілін з антрактам.

Фотаздымкі спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Веронские страсти на витебской сцене»  Т.Пастарнак. – «Витебские вести». - 20.05.2014.
2. «Джульетта и духи» В.Пепеляева. – «СБ-Беларусь сегодня». - 27.05.2014.
3. «У нас свой Шэкспір» А.Замкоўскага. – «ЛіМ». - 11.07.2014.
4. «У віхуры рэнесанснага карнавалу» Ю.Іваноўскага. – «Культура». - 20.12.2014. (Чытаць)

Комментарии

Добрая гульня. асабліва ўразіла музыка. Рэквіем Вагнера ў момант знаёмства і адажио ў склепе. У духу Шэкспіра. спадьзяюся, праз год ўбачыць, прынамсі караля ліра. нават здагадваюся, хто здужае галоўную ролю.

Дзякуй за шчырыя словы!

«Караля Ліра»? Усё магчыма! smiley

Цудоўны спектакль! Добрая ігра акцёраў! Прыгожая мова. Вельмі спадабалася музыка.  Увогуле, спекталь вельмі-вельмі спадабаўся. Дзякую!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка