ПЭППІ

6+

Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн.

Дзівацкія прыдумкі рыжай дзяўчынкі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 22 снежня 2018 года.

Пэппі Доўгаяпанчоха, самая моцная і самая непаседлівая дзяўчынка на свеце, прыязджае ў родны горад, на вілу «Курыца». Рыжая, нібыта сонца, гарэзніца, не згодная скарацца грамадскім традыцыям і шаблонам, рабіць так, як ёй кажуць. І таму смешная добрая Пэппі перайначвае свет вакол сябе, фарбуе яго яркімі колерамі, сваімі прыдумкамі нагадвае, што кожны з нас не так даўно быў дзіцём. Ад яе неўтаймоўнай энергетыкі танчаць і спяваюць дзеці. А дарослыя гатовыя забыць на штодзённыя праблемы і ўбачыць усю прыгажосць і незвычайнасць навакольнага свету.

Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч упэўненая, што Пэппі жыве ў кожным з нас. Няўрымслівая, дзіўнаватая, поўная фантазій і прыгод. Шаноўныя мамы і таты! У вас ёсць цудоўная магчымасць вярнуцца ў свет дзяцінства разам са сваімі дзецьмі, паглядзець на ўсё іх светлымі вачыма. Як жа гэта чароўна!

Лёгкі музычны спектакль прапануе дарослым задумацца над сур’ёзнымі пытаннямі. Ці маюць дзеці права на самастойнасць і свабоду? Ці могуць яны самі прымаць асабістыя, няхай і самыя незвычайныя, рашэнні? І галоўнае – як зрабіць іх дзяцінства бесклапотным і шчаслівым?

Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына ЦІШКЕВІЧ.
Мастак-пастаноўшчык – Раман БАЯРЫНЦАЎ.
Кампазітар Уладзіслаў СЯРПІНСКІ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ПЭППІ

Ганна ДУБЧАНКА

ТОММІ

Арцём ГЕРАК

АННІКА

Юлія КРАШЭЎСКАЯ

ПАЛІЦЭЙСКІ

Пятро ЛАМАН

ФРЭКЕН РАЗЭНБЛЮМ

– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Галіна БУКАЦІНА

СТЭФЭНСЭН

Георгій ЛОЙКА

КЛОЎН ДЖЫМ

Цімур ЖУСУПАЎ

КЛОЎН БУК

Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

КАВАЛЬ
ІНДЫЙСКІ ПЕВЕНЬ

 

Арцём БЛАХІН

ПРАДАЎШЧЫЦА МАРОЗІВА

– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

КАПІТАН ВЕЛЬМІДОЎГАЯПАНЧОХА

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Віктар ДАШКЕВІЧ

ГАРАДЖАНІН

Герман ДЫМАРЭЦКІ

Працягласць спектакля – 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка