МЕТРО
16+
Аляксандр Савуха.
Цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 20 жніўня 2020 года.
Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу на метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Вандруючы ў падземным свеце, Дзіма разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Тут ён сустракае і простых рабочых, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных прадстаўнікоў аховы парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону, Дзіма гатовы на многае – грубасць, хабар, махлярства... Ён вельмі жадае пазбавіцца свайго пякельнага становішча. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..
Тэатр ажыццявіў пастаноўку спектакля «Метро» па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з’яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ДЗМІТРЫЙ СЯРГЕЕВІЧ |
|
АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ |
|
ВАСІЛЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ |
|
ПЁТР ПЯТРОВІЧ |
|
КІРАЎНІК АХОВЫ |
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
МЭР |
|
САКРАТАРКА |
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1.«Стылістыка «новай драмы». «Метро» А.Савухі на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 25.09.2020. (Чытаць).
2. «Чым уражвае гледача прэм'ерны спектакль «Метро», які ідзе на сцэне драматычнага тэатра імя Якуба Коласа?» Т.Салаўёвай. - «Вечерний Витебск», 15.10.2020. (Чытаць).

Добавить комментарий