ЛЕАНІДЫ НЕ ВЕРНУЦЦА НА ЗЯМЛЮ
12+
Паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць».
Драма на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 17 сакавіка 2012 года.
Два стагоддзі, чатыры лёсы – павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта – сапраўднае каханне… Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён – шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося… Яна – гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.
Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін… Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы… Няўжо яна – тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, – сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці…
Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Арцёма КРАСНАБАЕВА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
1960-я гады |
|
АНДРЭЙ ГРЫНКЕВІЧ |
- Цімур ЖУСУПАЎ |
ІРЫНА ГОРАВА |
|
ЯНІС ВАЙВАДС |
|
БАРНАЎСКАС |
- Яўген БЕРАСНЕЎ |
МАРЫЯ КРАТ |
|
СТАЎРОЎ |
- Арцём БЛАХІН |
ГАЛІНА ІВАНАЎНА |
- Святлана ЖУКОЎСКАЯ |
МАЦІ АНДРЭЯ |
|
МІХАІЛ |
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій ЛОЙКА |
ГАННА |
- Святлана СУХАДОЛАВА |
СТУДЭНТЫ | - Герман ДЫМАРЭЦКІ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ - Аляксандр КАЗЛОЎ - Паліна КРАШЭЎСКАЯ - Таццяна РОГАТ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА |
1863 год |
|
ЮРЫ ГОРАЎ |
- Дзмітрый КАВАЛЕНКА |
ПОРА-ЛЕАНОВІЧ |
- Арцём ГЕРАК |
ЖОНКА УСЯСЛАВА ГРЫНКЕВІЧА |
- Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК |
УЛАН |
Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Усе супадзенні выпадковыя...» М.Пятровай. - «Віцебскі рабочы», 27.03.2012.
2. «Каханне ёсць!» С.Дашкевіч. - «Народнае слова», 27.03.2012.
3. «Возвращение Леонидов». - «Витебский проспект», 05.04.2012.
4. «Паром для Леанідаў. Караткевіч на віцебскай сцэне» Т.Команавай. - «Культура», 13.10.2012.

Добавить комментарий