«КАЛІСЬ ГЛЯДЗЕЎ НА СОНЦА Я...»
12+
Аповяд пра Максіма Багдановіча.
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 8 лютага 2017 года.
У 2016 годзе Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэтага Паэта, Чалавека, Беларуса.
Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае – закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.
Коласаўцы раскажуць вам, якім у іх разуменні быў гэты годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў – зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.
Сцэнар і пастаноўка – Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Наталля АЛАДКА.
Мастак-пастаноўшчык Юлія КАРЫМАВА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Сяргея ТАЛКАЧА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ |
- |
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ (у маленстве) |
- Мікалай БАЯРЫНЦАЎ |
МАРЫЯ АПАНАСАЎНА |
- Наталля АЛАДКА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ |
АДАМ ЯГОРАВІЧ |
|
Сябры Багдановіча |
|
ВЕРАНІКА |
- Юлія КРАШЭЎСКАЯ |
ВАСІЛЬ |
|
СЕРАФІМА | |
СЦЯПАН |
- Арцём ГЕРАК |
ЯНА |
|
АЛЕНА |
- Алена ПАРФЁНАВА |
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий