ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ

12+

Паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча.

Драма на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

 

Прэм'ера - 8 верасня 2013 года.

 

Калі на зямлю лінуць патокі гора,
Кожны – прарок, хто людзям плыт
паратунку падгоніць,
Плыт паратунку і праўды.
Гімны Рыг Веды

Кожны твор Уладзіміра Караткевіча – гэта чароўная сумесь глыбокага рамантызму, велічнасці гісторыі і трапнага, сакавітага гумару. Спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» захаваў гэтыя якасці і прапануе гледачу вандроўку ў свет узнёслай беларускасці, якой падчас не стае сёння.

У сярэдзіне XVI стагоддзя беларускі шкаляр Юрась Братчык ступае на шлях барацьбы са сквапнасцю і зайздрасцю, здрадай і забойствам, жорскасцю і глупствам. Народны Хрыстос кахае, стварае «цуды», аддана любіць сваю Радзіму, змучаную і абрабаваную. У пратэсце супраць несправядлівасці за ім ідуць людзі: «… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павінен быў ты прыйсці!».

З махляра і валацугі Юрась Братчык ператвараецца ў мысляра, пакутніка, праўдашукальніка. І ў рэшце рэшт спасцігае непахісную ісціну: «…умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось - вера. А іншай няма».

Гіене – баяцца, сабаку – вішчаць,
Свінні – рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і свабода ў ім.
П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў,
Бо мы ­– сапраўднай крыві.
Уладзімір Караткевіч.

Інсцэніроўка, пастаноўка і сцэнаграфія Міхася КРАСНАБАЕВА.
Кампазітар Сяргей КАРТЭС.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЕЙСТВУЮЩИЕ ЛИЦА и ИСПОЛНИТЕЛИ

ЮРАСЬ БРАТЧЫК
былы шкаляр

Дзмітрый КАВАЛЕНКА

ЛОТР
кардынал

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Рыгор ШАЦЬКО

БАЛВАНОВІЧ
мітрапаліт

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Віктар ДАШКЕВІЧ

ФЛАРЫЯН БАСЯЦКІ
мніх, каплан дамініканаў

- Георгій ЛОЙКА

ЮСТЫН
бурмістр

народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Тадэвуш КОКШТЫС

ЦЫКМУН ЖАБА
войт

Раман САЛАЎЁЎ

МАРЫНА КРЫВІЦ

- Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА
Алена ШАРЭПЧАНКА

АНЭЯ

Юлія КРАШЭЎСКАЯ

РАВВУНІ
яўрэй

Яўген ЛУК'ЯНАЎ

БАГДАН РОСКАШ
беларускі шляхціц

Пятро ЛАМАН

ЖАРНАКРУТ
ліцадзей

Яўген БЕРАСНЕЎ

КАРНІЛА
тысячнік

- Юрась ЦВІРКА

ЗЯНОН
селянін

- Генадзь ГАЙДУК

ВЯСТУН
каваль

- Аляксандр БАЗУК

ВУС
ювелір

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ

ХЛЕБНІК

- Арцём БЛАХІН

РЫБНІК

- Арцём ГЕРАК

ІЛЛЮК
гарадскі прарок

- Вадзім АСВЯЦІНСКІ

МУРЗА

- Цімур ЖУСУПАЎ

ІГУМЕННЯ

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Тамара СКВАРЦОВА

ПІСАР, ён жа ГАНЕЦ

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
КАТ

 

Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1.  «Хрыстос прызямліўся …». У Віцебску» Н.Бунцэвіч. – «Культура». - 14.09.2013.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка