ГЭТА ЎСЁ ЯНА

16+

Андрэй Іваноў.

Драма на 1-у дзею.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 8 чэрвеня 2014 года.

Здавалася, што можа быць прасцей, чым паразмаўляць з блізкім табе чалавекам? Абмеркаваць надзённыя праблемы, знайсці такое неабходнае выйсце з супярэчлівага становішча? Але сучаснае жыццё сцвярджае: зусім не проста, а часам – увогуле немагчыма.

Разнамоўнасць пакаленняў, падмацаваная неверагодна хуткім развіццём лічбавых тэхналогій, толькі павялічвае бездань адзіноты, узмацняе недахоп узаемасувязі паміж людзьмі. Мы з большай радасцю кантактуемся па мабільніках, у блогах і каментарах інтэрнэт-парталаў, чым у рэальнасці. Нежаданне сустракацца ў жывую паступова пераходзіць у непераадольны страх.

Пасля смерці бацькі благія адносіны паміж маці і сынам псуюцца канчаткова. Жанчына баіцца за будучыню дзіця, але не можа зразумець падлетка, які таксама не імкнецца ісці на кампраміс. Маці вырашае скарыстаць экстрымальны педагагічны прыём – і пад іменем маладой дзяўчыны Тофі рэгіструецца ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы, дзе пастаянна «завісае» сын, называючы сябе «Таўэрскім крумкачом». Куды прывядуць віртуальныя размовы? Якія наступствы будзе мець падмена рэальнага жыцця на інтэрнэт-прастору?

Стварэнню адпаведнай атмасферы спектакля спрыяе і сучасная мова, шчыра напоўненая маладзёжным і камп’ютарным слэнгам.

П’еса «Гэта ўсё яна» – першая работа беларускага драматурга Андрэя Іванова, створана ў 2012 годзе падчас выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, уваходзіла ў конкурсную праграму Фестывалю маладой драматургіі «Любимовка-2013» (Масква, Расія).

Пастаноўка Аляксандра МАРЧАНКІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Міхаіл ЛАВІЦКІ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

СЫН

Раман САЛАЎЁЎ

ТАЎЭРСКІ КРУМКАЧ
 
Арцём ГЕРАК

МАЦІ
яна ж ТОФІ

– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Фота спектакля – У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

- VII Міжнародны фестываль камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «АртОкраина» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2016). Спектакль «Гэта ўсё яна» названы «Лепшым спектаклем» фестывалю.

Публікацыі:

1. «Пакіньце мяне ў панцыры» Ю.Іваноўскага. – «Культура». - 11.10.2014. (Чытаць)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка