ЭКСТРАСЭНСЫ

16+

Па п’есе Рыгора Горына «Феномены».

(Пара)нармальная камедыя на 2-е дзеі.

Прэм’ера – 27 чэрвеня 2019 года.

Даследчык Алена Ларычава мае намер даказаць існаванне экстрасэнсаў, феноменаў – людзей, чые экстраардынарныя здольнасці перавышаюць агульначалавечыя. Па яе запрашэнні для паказу камісіі навуковага часопіса ў гасцінічным нумары сустракаюцца трое – тэлепат Іваноў, здольны глядзець скрозь сцены Клягін і Прохараў, які валодае тэлекінезам... І пачынаюць адбывацца цуды!

Падчас прагляду камедыі гледачы зразумеюць, што неверагодны цуд, а што – шарлатанства. Хто з герояў – сапраўдны унікум, а хто – прадпрымальны хлуслівец. Вось толькі ці трэба ўвогуле шукаць вінаватага? Ці гэта галоўнае?

У сваёй новай пастаноўцы рэжысёр Ірына Цішкевіч спрабуе адказаць на пытанне: «Што насамрэч можна лічыць фенаменальным талентам – неабмежаваныя паранармальныя магчымасці або здольнасць заставацца чалавекам у любых абставінах і проста, адкрыта любіць?»

У камедыі Коласаўскага тэатра, як і ў многіх іншых п’есах вядомага расійскага драматурга і кінасцэнарыста Рыгора Горына, – лёгкі, іранічны сюжэт, насычаны актуальным падтэкстам і глыбокім разуменнем складанай прыроды чалавека.

Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія і касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Відэарад – Раман САЛАЎЁЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ ПРОХАРАЎ

- Цімур ЖУСУПАЎ

СЯРГЕЙ АНДРЭЕВІЧ КЛЯГІН

- Яўген БЕРАСНЕЎ

ЯЎГЕН СЯМЁНАВІЧ ІВАНОЎ

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ

АЛЕГ МІКАЛАЕВІЧ ЛАРЫЧАЎ

- Арцём БЛАХІН

АЛЕНА ПЯТРОЎНА ЛАРЫЧАВА
жонка Ларычава

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

АНТОН
брат Прохарава

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
- Аляксандр КАЗЛОЎ

 
ДЗЯЖУРНАЯ

- Святлана СУХАДОЛАВА

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка