ЦЕНЬ ДУМКІ НАШАЙ...

16+

Паводле твораў Францішка Аляхновіча.

Фантазія.

Камерная сцэна.

 

Прэм’ера - 11 сакавіка 2016 года.

Чалавек сам з’яўляецца творцам свайго лёсу. І калі ў мінулым здараюцца памылкі, адказваць за іх прыйдзецца цягам усяго жыцця. Магчыма, нячыстае сумленне прымушае чалавека пакутаваць і раз-пораз вяртацца да былога. Але рэжысёр спектакля Ніна Обухава пераконвае: не варта трымацца за мінулае, якім бы горкім ці салодкім яно не было, а трэба жыць сёння і зараз, каб несці святло навокал, дарыць душэўную цеплыню родным і блізкім людзям.

…Бацька сямейства Сцяпан меў раней надзвычай узвышаныя парыванні і прагу да творчасці, але з часам яны пераўтвараліся ў выключна эгаістычныя памкненні. У юнацтве ён спрычыніўся да заўчаснай гібелі былой каханай, якая нечакана «ўваскрэсла» ў вобразе маладой кватаранткі Матыльды. У яго спапялелай душы, здаецца, адраджаюцца былыя пачуцці. Тая ж дзяўчына запальвае жарсць і ў сэрцы 18-гадовага паэта і летуценніка Міхася, сына Сцяпана і Марыі. Адносіны ўсё больш пераблытваюцца…

Францішак Аляхновіч – аўтар п’есы «Цені», па матывах якой створаны спектакль, вядомы беларускі драматург 1-й паловы XX стагоддзя , акцёр, рэжысёр, адзін са стваральнікаў прафесійнага тэатра на Беларусі. У далёкім 1926 годзе ён быў першым загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра другога (цяперашняга Коласаўскага тэатра), пазней быў беспадстаўна рэпрэсаваны органамі ГПУ, адбываў пакаранне на Салавецкіх астравах, пазней быў абменены на беларускага палітвязня Браніслава Тарашкевіча. Загінуў ад рук невядомых забойцаў у 1944 годзе. У драматургічнай спадчыне Аляхновіча каля двух дзясяткаў сатырычных і бытавых камедый, вадэвіляў, фарсаў, меладрам… Апрача таго, ён з’яўляецца аўтарам кнігі ўспамінаў «У капцюрох ГПУ». Знакавым з’яўляецца тое, што тэатр звяртаецца да твораў Францішка Аляхновіча ў свой юбілейны год.

Пастаноўка, музычнае афармленне – Ніна ОБУХАВА.
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй ЖЫГУР.
Пластыка і харэаграфія – Сяргей ТАЎКАЧ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

СЦЯПАН
 
Георгій ЛОЙКА
МАРЫЯ
жонка Сцяпана
 
Наталля АЛАДКА
Ніна ОБУХАВА

МІХАСЬ
сын Сцяпана і Марыі

Раман САЛАЎЁЎ

МАТЫЛЬДА

Ульяна АЦЯСАВА

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

- Міжнародны форум «ТЕАРТ», праграма BELARUS OPEN (Мінск, 2017)

Публікацыі:

1. «Танга з мінулым» Ю.Іваноўскага. – «Культура». - 23.04.2016.
2. «Прэм'ера ў коласаўцаў. Цень думкі нашай...» Ю.Іваноўскага. – «Віцьбічы». - 28.04.2016. (Чытаць)

Комментарии

На днях мы с коллегами попали на спектакль «Цень думкі нашай…” по Ф. Олехновичу.
Спектакль о любви, о взаимоотношениях в семье между мужем и женой, родителями и детьми.
Материал очень сложный для восприятия, но подан доходчиво и понятно. Заставили
нас обратиться к своей семье, своим детям, ответить для себя на вопрос, а много
ли мы уделяем внимания своей семье, своим детям? И вообще, как и зачем мы
живём. Глядя спектакль, подходил к горлу комок, хотелось плакать… В спектакле звучит прекрасная музыка, создающая особую атмосферу, которая погружает в спектакль всё глубже и глубже… Спектакль затронул самые глубинные струны.
Огромное спасибо режиссёру, Нине Обуховой. Это ,оказывается, её дипломный спектакль! Мы бы поставили 10.
Спасибо актёрам, занятым в спектакле, очень удачно подобран актёрский состав!
Чувствуется, что есть ансамбль. Хочется отметить художника спектакля Андрея Жигура. Спектакль –очень красивый, интересно, необычно придуманы декорации, что придаёт спектаклю особую прелесть. В спектакле много танцевальных, пластических этюдов, оригинальных и прекрасных, чувствуется рука хореографа. Хореограф в спектакле – Сергей Толкач.
Желаем молодому режиссёру, актёрам и всей команде, которая работала над спектаклем, интересных, хороших, запоминающихся работ для нас, ваших благодарных зрителей!

МАРИНА, СПАСИБО ОГРОМНОЕ! ДЛЯ НАС ВАШ ОТЗЫВ - ОГРОМНАЯ ПОДДЕРЖКА!

Спектакль «Тень мысли нашей», по произведениям Ф.Олехновича, поставленный режиссером Ниной Обуховой, и очень искренно «прожитый» актерами, с первых минут дает понять, это будет тяжелая работа души и разума. Но тем он и хорош. Музыка, танцевальные и пластические номера очень дополняют спектакль. Необычные декорации. Эти искривленные лестницы разной величины и цвета, натянутые резинки. Что это символизирует? Что режиссер хотела сказать? Может это чувства разной высоты и накала? А эластичные ленты натянутые сверху? Эти струны души или жизненные пути и почему одна красная и соответствует цвету лестницы? Как интересно.. И по ходу развития событий на сцене, начинаешь понимать, что это и для чего. И уже не важно, совпало ли мое понимание с задумкой режиссера, главное, что режиссер заставила меня думать, чувствовать и сопереживать. События происходящие на сцене тоже не простые, сложная жизненная ситуация в семье, она близка и понятна и от того сопереживаешь ей особенно остро. Спектакль не отпускает, хочется посмотреть его еще раз. Спасибо режиссеру, актерам и всему коллективу, который создал этот спектакль. До новых встреч.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка