ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!

12+

Па лібрэта Сэмюэла і Бэлы Співак.

Лірычная камедыя на 2-е дзеі.
Спектакль ідзе без антракту.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 27 сакавіка 2021 года.

Тэатр імя Якуба Коласа прапануе гледачам прыняць удзел у захапляльнай гісторыі пра адзін вечар з жыцця артыстаў, якія іграюць прэм’еру знакамітай шэкспіраўскай камедыі «Утаймаванне наравістай».

У цэнтры сюжэта – ўзаемаадносіны былых закаханых і калег па сцэне: дзікаватай актрысы Лілі Ванэсі і нязгодлівага акцёра, рэжысёра Фрэда Грэхэма. Ці атрымаецца ім стварыць прыгожыя, вытанчаныя вобразы герояў Шэкспіра - Пятруча і Катарыны, калі Грэхэма пераследуюць гангстары, а Лілі адмаўляецца выходзіць на сцэну, бо раўнуе былога мужа да маладой актрысы?

Коласаўцы пакажуць цудоўны камедыйны спектакль, напоўнены яркімі імгненнямі, лірычнымі песнямі і невычарпальным запалам, які парадуе перапляценнем гістарычных эпох і іскрыстых характараў.

Пераклад і тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ФРЭД ГРЭХЭМ
ПЯТРУЧА

Арцём БЛАХІН

ЛІЛІ ВАНЭСІ
КАТАРЫНА

 – Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК

ГАРЫ ТРЭВАР
БАПТЫСТА

 – Генадзь ГАЙДУК

МІС ЛЭЙН (Лу)
Б’ЯНКА

Дар'я ФРАНЦУЗАВА

РАЛЬФ,
памочнік рэжысёра

Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ХЭЦІ

Алёна ЧЫСТАБАЕВА

ПОЛ
ФІЛІП

Герман ДЫМАРЭЦКІ

БІЛ КЭЛХОЎН
ЛЮЧЭНЦЫА

Арцём ГЕРАК

ДЖЭК КУПЕР
ГАРТЭНЗІА

- Дзмітрый КАВАЛЕНКА

МАЙКЛ ЛЕМАН
ГРЭМІА

- Аляксандр КАЗЛОЎ
ПЕРШЫ ГАНГСТАР

– Цімур ЖУСУПАЎ

ДРУГІ ГАНГСТАР

- Яўген БЕРАСНЕЎ

ХАРЫСАН ХОЎЭЛ

- Юрась ЦВІРКА
ТАНЦОРКІ

- Ульяна АЦЯСАВА
- Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА
- Святлана СУХАДОЛАВА
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка