Генадзь ГАЙДУК

 

Артыст, вядучы майстар сцэны
Уладальнік медаля Францыска Скарыны

У тэатры абавязкова павінна быць спагада, суперажыванне, саўдзел з боку гледачоў. Толькі пры гэтай умове спектакль можа адбыцца. Сёння чалавек не хоча працаваць душой, не жадае думаць, лянуецца. Ён эстэтычна закрыты. Звыкліся, што ёсць дзве кнопкі – «уключыць» і «выключыць». Дзеянне на сцэне глядач адключыць не можа. У лепшым выпадку ўстане і пойдзе. Зараз тэатр мусіць шукаць новыя формы, новыя падыходы.

У сучаснага гледача выклікаюць цікавасць сучасныя рэчы. Але не ўсе актуальныя п’есы маладых драматургаў увойдуць у класічны рэпертуар, хоць яны сёння папулярныя і актыўна ставяцца.

Тэатр – гэта кафедра, з якой можна шмат што сказаць. Гэта дарэчы, калі людзі гатовыя слухаць. І пачуць.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Марк Шагал («Шагал… Шагал…» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
доктар Айбаліт («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66»)
– Зюзя-Зімавіца («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)

– Толя («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)

Благае («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
Іван Іванавіч Нюхін («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава («Пра шкоду тытуню»)
мужчына Мамі («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
- Міністр («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле творчасці Ш.Пэро)
- Дзядуля («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака («Караль»)
- Цесць («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака («Дом на мяжы»)
- Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса)
- Гары Трэвар («Цалуй мяне, Кэт!»
паводле аднайменнага лібрэта С.Співак, Б.Співак)
- Баптыста («Цалуй мяне, Кэт!»
паводле аднайменнага лібрэта С.Співак, Б.Співак)
- Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
- бацька Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- Пётр Пятровіч («Метро» А.Савухі)
- Замухрышкін Псой Стахіч («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля
«Гульцы
»)
- Станцыйны наглядчык («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа)
- Люты («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

- Дурамар («Залаты ключык» А.Талстога)
- следчы Партноў («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)
- Альбін («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)


БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 22 верасня 1959 года ў вёсцы Слабада Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

З 1977 па 1979 год навучаўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

З 1980 па 1984 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.


УЗНАГАРОДЫ

2001 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2006 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» 

2012 - медаль Францыска Скарыны

2016 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

- Гайдук («Несцерка» В.Вольскага)
- Скамарох («Несцерка» В.Вольскага)

– Адуванчык («Радавыя» А.Дударава)
– Блэз («Блэз» К.Манье)
– Освальд («Грахі бацькоў» Г.Ібсена)
– Малодшы («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Пеця Трафімаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
- Хаім Суцін («Мадам Боншанс» У.Драздова)
дон Алонса («Непрыступная сеньёра» Лопэ дэ Вегі) 
– Брэд Вінер («Дарагая Памэла Кронкі!» Дж.Патрыка) 
– Пракоп Свірыдавіч («За двума зайцамі» М.Старыцкага)
– Кот («Фламенка» В.Маслюка) 
– Косма («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Павел («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– Іаан («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай) 
– Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Альберт («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара)
– Гаспадар («Я буду Зоркай!» паводле п'есы С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема»)
– Сёмы муж, Восьмы муж, Дзявяты муж («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Максім («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– Крывы («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Віктар («Восеньская саната» І.Бергмана)
– Капітан («Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянава)
– спадар Ламадон («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Эрык Ларсен («Загадкавыя варыяцыі» Э.-Э.Шмітта)
Сэмуэл («Дзіўная місіс Сэвідж» Д.Патрыка)
– Рычард («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
селянін Зянон («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
- Хуткі («Песні ваўка» В.Паніна)
– Барыс Алегавіч («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)
Клоўн («Смяротны нумар» А.Антонава)
Абломаў («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
- Мядзведзь («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
- 2-я галава Змея Гарыныча («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
- Манах («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)

Жэронт («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Трахім Сініца («Жарты» («Прымакi» Янкi Купалы)

- Турын, слуга Лісэа («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Дзед («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
Шлёма («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Ягор Севяр’янавіч, дзядзька Ягор («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне», «Бяспальцы»)

– Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха)
- Флойд Шпінэль («Каханне і падаткі» па п’есе У.В.Зандта, Д.Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)


ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Созерцательный зевака Геннадий Гайдук» Р.Шырокавай. - «Віцьбічы», 02.12.1994.
2. «Генадзь Гайдук: «Тэатр – гэта само жыццё» А.Алімавай. - «Витебский проспект»,
24.09.2009.
3.  «Геннадий Гайдук» Т.Катовіч. - «Вечерний Витебск». –
08.04.2000.
4. «Генадзь Гайдук: «Не хачу ўвесь час варыць капусту» М.Лялькінай. -
«Народнае слова». – 22.09.2009.


ГАЛЕРЭЯ


Шагал («Шагал... Шагал...»)


Іван Іванавіч Нюхін
Смешныя людзі»)


Благае («Доктар філасофіі»
)


Цесць («Дом на мяжы»)


Дзядуля («Дом на мяжы»)


Флойд Шпінэль («Каханне і падаткі»)


Дзед («Бальніца на краі свету»)


Ягор Севяр’янавіч («Яшчэ раз пра каханне»)


Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна»)


Жэронт («Хітрыкі Скапэна»)


Шлёма («Сымон-музыка»)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X