БЫВАЙ, 2014-ы! ПРЫВІТАННЕ, 2015-ы!

Адыходзіць 2014-ы год. Стукаецца ў дзверы Новы – 2015-ы. Якія змены прынясе ён? Якіх навін чакаць? Спадзяемся, пераважна прыемных, радасных. Мы таксама са светлым сумам праводзім год і прыгадваем, чым жа багатым, чым цікавы быў ён для коласаўцаў. А падзей знамянальных было нямала.

Прэм’ера за прэм’ерай

Вядома, новыя спектаклі – самыя знакавыя падзеі для тэатра. 2014-ы год быў азначаны шэрагам прэм’ер.

Сярод іх:

– псіхалагічны трылер «Я вольны!» паводле рамана бельгійскай пісьменніцы Амелі Натомб «Касметыка ворага» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Аляксандра Дольнікава
– мюзікл-памфлет «Дыліжанс» Уладзіміра Кандрусевіча паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка» (рэжысёр Сяргей Кулікоўскі)
– трагедыя «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра. Аўтарскі спектакль народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча прысвечаны 450-годдзю класіка сусветнай літаратуры
– драма «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова ў пастаноўцы маладога беларускага рэжысёра Аляксандра Марчанкі. Дарэчы, гэты спектакль - першы, пастаўлены на дадзенай п’есе
– аднаўленне спектакля «Бездань» па творах Рэя Брэдберы. Пластычна-драматычная фантастыка Паўла Адамчыкава прымеркавана да 80-годдзя народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуша Кокштыса
– камедыя «Да трэціх пеўняў» Васіля Шукшына ў пастаноўцы Міхася Краснабаева
– споведзь пра каханне «Загадкавыя варыяцыі» Эрыка Эмануэля Шміта ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі

Акрамя таго, 28 снежня адбылася здача мастацкаму савету спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» – містыфікацыі ў пастаноўцы рэжысёра Юрыя Лізянгевіча.

Не забылі мы і юных гледачоў. Для іх былі падрыхтаваны новыя спектаклі:

«Тр’ям! Вітаю!» Сяргея Казлова (рэжысёр Ірына Цішкевіч)
«Казявачка» Таццяны Уфімцавай (рэжысёр Ніна Обухава)
«Залатое сэрцайка» Святланы Навуменкі (аўтар казкі яе ж і ўвасобіла).

Знакавыя даты

Багаты быў 2014-ы і на юбілеі. Розныя па знакавасці і значнасці даты адзначалі:

– вядучы майстар сцэны Наталля Аладка
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько
– вядучы майстар сцэны Уладзімір Сівіцкі
– заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка
– вядучы майстар сцэны Зінаіда Гурбо
– заслужная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова
– вядучы майстар сцэны Пятро Ламан
– вядучы майстар сцэны Генадзь Гайдук
– народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс

Яшчэ раз жадаем усім ім здароўя, шчырасці, веры ў сябе і ў Тэатр!

За вернасць Тэатру

Не абміналі коласаўцаў і ўзнагароды. У дзень тэатра народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс уганараваны «Крыштальнай Паўлінкай» – найбольш ганаровай тэатральнай прэміяй Беларусі. Таксама ў самае тэатральнае свята ўзнагароджаны: Наталля Аладка – Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», Ірына Цішкевіч – Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У дзень работнікаў культуры Ганаровай граматай Міністэрства культуры ўзнагароджана артыстка Алена Шарэпчанка, Граматай Міністэрства культуры – артыстка Юлія Крашэўская.

Яўген Лук’янаў угаранаваны Прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Безумоўна, прыемнай падзеяй года стала цырымонія ўручэння III Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Гэта вышэйшая ўзнагарода рэспублікі, якой ганаруюцца лепшыя творчыя дасягненні дзеячаў сцэны за апошнія два гады. Сёлета прыз «Лепшая акцёрская работа ролю ў спектаклі тэатра драмы» пашчасціла атрымаць маладому артысту тэатра імя Якуба Коласа Раману Салаўёву за ролю Сашы Савельева ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева (рэжысёр Валерый Анісенка).

Фестывальнае жыццё

Коласаўцы могуць ганарыцца не толькі ўдзелам, але і цалкам заслужанымі ўзнагародамі на прэстыжных міжнародных фестывалях.

– IV Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). Спектакль «Макбет» У.Шэкспіра. Пастаноўшчык Валерый Анісенка адзначаны ў намінацыі «За лепшую рэжысуру». Вядучы майстар сцэны Георгій Лойка – за лепшую ролю другога плана (Макдуф)
– XXI Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева
– IV Міжнародны тэатральны фестываль «Родниковое слово» (Архангельск, Расія). Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова ўганараваная дыпломам «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» за ўвасабленне вобраза Бабулі
– XII Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь» у межах V Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь». Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова ўганараваная «Залатым дыпломам».

Трагедыя пад начным небам

Адной з найбольш знакавых падзей 2014-га года для Коласаўскга тэатра, якую нельга абмінуць, стаў начны пленэрны паказ трагедыі «Макбет» Уільяма Шэкспіра на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва». Спектакль праходзіў у межах «Тэатральных сустрэч» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Падзея, што выклікала вялікі розгалас далёка за межамі горада, можа стацца пралогам да будучага міжнароднага форуму тэатраў, якія працуюць (альбо здольныя прадстаўляць свае творы) пад адкрытым небам.

Новы дырэктар

У лістападзе 2014 года Коласаўскі тэатр узначаліў новы дырэктар Аляксандр Старых. Валерый Анісенка быў прызначаны мастацкім кіраўніком тэатра.

Вось такія падзеі напаткалі коласаўцаў у 2014 годзе. Тэатр жыве і паступова рухаецца да знакавай падзеі ў сваёй гісторыі – да 90-годдзя.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка