Тамара СКВАРЦОВА

Артыстка, вядучы майстар сцэны
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Колькі я ўжо працую ў тэатры, столькі чую: тэатр памрэ, яго заменяць кіно і тэлебачанне. А ён усё жыве
і жыве! Тэатр не можа памерці таму, што гэта - жывая душа. І сэрца, якое імкнецца да гледачоў у зале.

Тэатр не можа быць модным. Ён проста павінны быць. Быў, ёсць і будзе заўсёды.

 

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 9 сакавіка 1946 года ў вёсцы Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

З 1963 па 1964 год навучалася на Рэспубліканскіх курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў самадзейных драматычных калектываў (Мінск).

З 1964 па 1970 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І.Леніна.

З 1967 па 1969 год навучалася ў студыі пры Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы.

З 1970 па 1971 год працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы.

З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. 

 

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

–  жонка Суддзі («Несцерка» В.Вольскага)
– Сцяпанаўна («Шагал… Шагал…» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)

– Эдда («Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі)
– бабуля Агапа («Агнявы Леў» А.Кружнова)
– Мамі («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Старая («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)

 

УЗНАГАРОДЫ

1999 - прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за выдатнае выкананне ролі Барабошавай у спектаклі «Праўда – добра, а шчасце лепш».

2000 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2003 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

2006 - Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2014 - дыплом «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Родниковое слово» (Архангельск, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
- «Залаты дыплом» на Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» у межах Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь» (Масква, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».

2016 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- прыз «Лепшая жаночая роля» на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Марыя Рыгораўна («Блытаныя сцежкі» К.Крапівы)
– Беціна («Цыліндр» Э.дэ Філіпа)
– Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага)
– Марцэля («Хам» Э.Ажэшкі)
– Варвара Іванаўна («Касатка» А.Талстога)
– Антаніна («Сылгалі Богу, сылгалі…» А.Ждана)
– Агаф’я Ціханаўна («Жаніцьба» М.Гогаля)
– Марына («Дзядзя Ваня» А.Чэхава)
 Барабошава («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага)
– Павула («Метамарфозы кахання» І.Эркеня)
– Секліта («За двума зайцамі» М.Старыцкага)
– Маргарэт («Бацька» А.Стрындберга)
– Марфа («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы У.Набокава «Падзея»)
– Феадора, Параскева («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
– Вучаніца («Апошнія сведкі» па матывах мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Джын («Квартэт» Р.Харвуда)
– Патыргуньчык («Леанарда ?» Э.Флізара) 
– бабуля Ніны («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка)

– Ігумення («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Карміцелька («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
 Бабуля («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
– Ганна Паўлаўна Растапчына («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)

 

РОЛІ Ў КІНО

- Аксюта Жмедава («Плач перапёлкі», 1990)
- «Чырвоны востаў» (1991) - эпізод
- «Уік-энд з забойцам» (1992) - эпізод

- «Зачараваныя» («Сяброўскі народ») (1994) - эпізод
- «Кветкі правінцыі» (1994) - эпізод
- «Бальная сукенка» (2003) - эпізод
- маці Косціка («Яблык поўні», 2009)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Тамара Скворцова: «Только любовь покроет все грехи мира» Н.Конахавай. - «Вечерний Витебск», 09.03.1996.
2. «Вы будзеце іграць пасля сарака…» Ю.Іваноўскага. - «Культура », 19–25.05.2001. (Чытаць)
3.  «Тамара Скварцова: «Я стараюся. Як магу» А.Алімавай. - «Витебский проспект», 09.03.2006.
4. «Прадказальныя словы спраўдзіліся» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 07.03.2006.

ГАЛЕРЭЯ


Эдда
(«Матылёк... Матылёк...»)

 


Старая
(«Бальніца на краі свету»)


Мамі
(«Восем закаханых жанчын»)

 


Бабуля
(«Пахавайце мяне за плінтусам»)


жонка Суддзі
(«Несцерка»)

 


Ганна Паўлаўна Растапчына
(«Афінскія вечары»)


бабуля Агапа
(«Агнявы Леў»)
 


Сцяпанаўна
(«Шагал… Шагал…»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка