Ірына ЦІШКЕВІЧ

Артыст, вядучы майстар сцэны

Я вучыўся у траў, як патрэбна пісаць,
І трава пачынала, як флейта гучаць,
Гук яднаў са святлом у сімфоніі лета,
І капі запявала свой гімн страказа,
Між зялёных ладоў летучы, як камета,
Ведаў я, што любая расінка – сляза,
Знаў, што ў кожнай фасетцы вялізнага вока,
У вясёлцы крыла, у зіхоткім святле
Існуе палымянае слова прарока,
І Адамава тайна адкрылася мне.

Я нарэшце спазнаў: урабляючы гонь,
Чвэртку шуму я чуў, і святло не наблізіў,
Ды не крыўдзіў ні блізкіх, ні траў абалонь,
Раўнадушшам Айчыну сваю не прынізіў.
Працаваў на зямлі і прыняў, як агонь –
Дар сцюдзёнай зямлі і духмянага xлe6a,
Нада мною стаяла прадоннае неба,
3оры падалі мне на дапонь.

Арсеній Таркоўскі

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 15 лютага 1981 года ў вёсцы Чарэйшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1998 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пасля заканчэння тэатральнага класа Лепельскай школы мастацтваў.

З 1998 па 2003 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (артыст драмы).

З 2012 па 2016 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (рэжысёр драматычнага тэатра).

З 2018 па 2019 год працавала рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

З 2019 года працуе артыстам, вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Бэла («Шагал... Шагал...» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Нэнсі Валонэ («Перабор» Х.Бергера)

– Бедная Ліза, Несмяяна («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
– Жаба («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– П'ерэтта («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Эмка («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Марыя Крат («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Царэўна (
«Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
– Крэміс («Не пакідай мяне…» А.Дударава)
– Марыя («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
– Снежная каралева, Маленькая разбойніца («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Фока («Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі)

 

ПАСТАНОЎКІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

«Тр'ям! Вітаю!» С.Казлова
«Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха
«Сіўка-Бурка» Я.Тарасава (аднаўленне)
«Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера
«Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко
- «Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн
- «Экстрасэнсы» па п’есе Рыгора Горына «Феномены»

УЗНАГАРОДЫ

2014 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2018 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Сузана Серваль («Пісьменныя» М.Чокэ)
– Барбара («Чорная нявеста» А.Дударава)
– Джэйн («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса)
– Кікімара («Старамодныя цуды» Л.Усцінава)
– Леанора («Непрыступная сеньёра» Лопэ дэ Вегі)
– Смерць («Ружа ў чыстым полі» У.Драздова)
– Эльвіра («Муж і жонка» А.Фрэдры)
– Сарока («Афрыка» Л.Пранчака)
– Лябёдкіна («Позняе каханне» А.Астроўскага)
– Майя («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара)
– Прыжывалка («Мудрацы…» па п'есе А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– Кіліна («Легенда пра каханне» паводле драмы-феерыі Лесі Украінкі «Лясная песня»)
– Аляксандра («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– Вера («Дажыць на прэм'еры» М.Рудкоўскага)
– Вольга («Што баліць?» Л.Агулянскага)
– Амелія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– сястра Глэдзіс Фостэр («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13»)
– лэдзі Макбет, Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра)
– Даўганогая («Песні ваўка» В.Паніна)

МІНУЛЫЯ ПАСТАНОЎКІ

– «Дзівосы ў навагоднім лесе» Дз.Галубецкага

З’яўляецца ініцыятарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам творчых вечароў на сцэнах тэатра: творчы вечар маладых артыстаў, «Акцёр пакідае часцінку душы...», «Тэатр + Кіно»...

Выступала адным з рэжысёраў віцебскіх праектаў «Чытаем Брэдберы» (2017), «Казкі для дарослых» (2018), «1+/-. Чалавек +/- соцыум» (2019), прысвечаных Міжнароднаму дню тэатра.

Удзельнічала ў рабоце VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі, арганізаванай Цэнтрам беларускай драматургіі (Мінск, 2017).

РОЛІ Ў КІНО

- «Сямейны дэтэктыў» (2011) - эпізод
- «Першае каханне» (2013) - эпізод

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Моладзь расказвае пра сябе». С.Дашкевіч. - «Народнае слова», 10.02.2011.
2.  «Дыялогі ў стылі нямога кіно, або Пра што марыць малады тэатр» М.Пятровай. - «Вечерний Витебск»,  17.02.2011.
3. «Каралевы патэльняў і рондаляў» Л.Мінкевіч (пра спектакль «Каралева прыгажосці з Лінэна»). - «Народная газета», 12.06.2015.
4. «Кухонны трылер. Каралева, якая страсянула людзей» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Каралева прыгажосці з Лінэна»). - «Культура», 27.06.2015. (Чытаць)
5. «Каралева...» на скрыжаванні трох «дуэляў» Н.Бунцэвіч (пра спектакль «Каралева прыгажосці з Лінэна»). - «Культура», 28.01.2017.
6. «Проделки Скапена»: Неаполь, отцы, дети, турки, цыгане и гениальный плут» С.Васільевай (пра спектакль «Хітрыкі Скапэна»). - «Витебский курьер», 25.02.2017.
7. «Театр имени Якуба Коласа поставил спектакль по пьесе французского комедиографа XVIII века» Т.Пастарнак (пра спектакль «Хітрыкі Скапэна»). - «Витебские вести», 18.03. 2017. (Чытаць)
8. «Партытура Скапэна» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Хітрыкі Скапэна»). – «Культура», 18.03.2017.
9. «Новая постановка  Ирины Тишкевич в Национальном академическом драматическом театре имени Якуба Коласа - спектакль для детей «Приключения Чиполлино» - будет интересна и юным зрителям, и взрослым» В.Сянькова. - «Витьбичи», 21.12. 2017. (Чытаць)

ГАЛЕРЭЯ

     
     
     

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка